выразнік, абаронца ідэалогіі якога-н. грамадскага класа, групы, напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АМІДА́ЗЫ,
ферменты класагідралаз, якія каталізуюць расшчапленне рэчываў тыпу кіслотных амідаў з утварэннем аміяку. Пашыраны ў жывых арганізмах. У ліку амідазаў аспарагіназа (прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне), глутаміназа, урэаза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМУЗІ́Н (франц. limousine ад назвы гіст. вобласці Лімузен),
кузаў закрытага тыпу легкавога аўтамабіля. Мае зашклёную перагародку, што аддзяляе пярэдняе сядзенне ад астатняй часткі кузава. Выкарыстоўваецца ў вял. аўтамабілях вышэйшага класа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гі́дра ’гідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус.ги́дра, укр.гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац.hydra ’гідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням.Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
братазабо́йства, ‑а, н.
1. Забойства свайго брата.
2. Забойства чалавека свайго класа, сваёй нацыі, свайго народа ў часе вайны. І вось пайшло акопнае братанне. Братазабойства — усім адна бяда.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапазна́нне, ‑я, н.
Пазнанне чалавекам, класам, грамадствам самога сябе, сваёй унутранай, гістарычнай сутнасці. Самапазнанне рабочага класа неразрыўна звязалі з поўнай выразнасцю .. ўяўленняў аб узаемаадносінах усіх класаў сучаснага грамадства.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МУТА́ЗЫ,
ферменты класаізамераз, якія каталізуюць перанос асобных груповак ад аднаго ўчастка малекулы да другога. Напр., пераўтварэнне глюкоза-6-фасфату ў глюкозу-1-фасфат пры гліколізе каталізуецца фосфаглюкамутазай, якая ажыццяўляе ўнутрымалекулярны перанос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́К ПАЛЯВЫ́,
прычапная або навясная прылада для драблення глебавых камлыг, камякоў і скарынкі, для выраўноўвання і ўшчыльнення паверхневага слоя — прыкачвання глебы. Выкарыстанне К.п. спрыяе захоўванню вільгаці ў глебе, больш дружным ўсходам с.-г. культур, змяншэнню эразійных працэсаў.
Адрозніваюць К.п. гладкія воданаліўныя, кольчата-шпоравыя, кольчата-зубчастыя, барончастыя, камбінаваныя і інш. Агрэгатуюцца з трактарамі цягавага класа 1,4—2, а з выкарыстаннем шыроказахопных счэпаў — з трактарамі класа 3—5. Могуць працаваць у агрэгаце з сеялкамі, культыватарамі, плугамі і інш. (напр., у складзе камбінаванага глебаапрацоўчага агрэгата, які за адзін праход робіць культывацыю глебы, драбленне камлыг, прыкочванне і выраўноўванне паверхні поля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ХВАЛ (Віктар Эдмундавіч) (н. 1.8.1960, Мінск),
бел. спартсмен (барацьба самба). Майстар спорту міжнар.класа (1981). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). Чэмпіён свету (1985) і пераможца Кубка свету (1981, 1987) па самба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адукава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць адукаванага, ступень адукацыі; вучонасць. [Яша] стаў вучыцца, але пачынаць прыйшлося з другога класа, бо як ні стараўся хлапец паказаць сваю партызанскую адукаванасць, на большае не выцягнуў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)