ЦЕРПІЛО́ЎСКІКанстанцін Феліксавіч (25.11.1931, г. Гомель — 29.5.1999),
бел. вучоны ў галіне механізацыі жывёлагадоўлі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1987). Скончыў БПІ (1955). З 1961 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску (з 1979 заг. лабараторыі). У 1986—98 заг. кафедры Бел.агр.тэхн. ун-та. Навук. працы па механізацыі тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў. Распрацаваў тэорыю малекулярнага фракцыянавання харч. і кармавых вадкасцей з дапамогай паўпранікальных мембран, тэхналогіі вытв-сці пратэінавых канцэнтратаў і тэрмічнай сушкі кармоў.
Тв.:
Механизация переработки картофеля на кормовые цели. Мн., 1987 (разам з У.В.Маёнавым, У.М.Савіных);
Интенсивные технологии приготовления кормов. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́ЎКанстанцін Маркавіч (26.10.1905, с. Сачкавічы Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.4.1972),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1937). Друкаваўся з 1927. У зб-ках паэзіі «Выступленне ў дарогу» (1941), «Салдацкія радкі» (1947), «Шукальнікі» (1956), «Сэрца зямлі» (1958), «Проста пра любоў» (1970), «Сляды на водмелі» (1972) услаўленне чалавека-працаўніка, гераізму сав. воінаў у Вял.Айч. вайне, хараства прыроды, дружбы, кахання. Яго творы вызначаюцца лірызмам, маляўнічасцю дэталей, разнастайнасцю жанраў, многія напісаны ў сюжэтна-баладнай форме. Аўтар тэкстаў песень, кніг для дзяцей. На рус. мову пераклаў творы бел. паэтаў, трылогію Р.Сабаленкі «Іду ў жыццё» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ПКА МАНАМА́ХА,
залаты філігранны галаўны ўбор сярэднеазіяцкай работы 14 ст., з сабалінай апухай, упрыгожаны каштоўнымі камянямі і ўвянчаны крыжам; рэгалія маскоўскіх вял. князёў і рас. цароў, сімвал самадзяржаўя ў Расіі. У канцы 15—пач. 16 ст. набыла вядомасць легенда аб візант. паходжанні Ш.М., якую нібыта прыслаў імператар Канстанцін Манамах свайму ўнуку вял.кн. кіеўскаму Уладзіміру Манамаху. Гэтая легенда выкарыстана пры стварэнні паліт. тэорыі «Масква — трэці Рым». Ш.М. з канца 15 ст. вянчалі (каранавалі) пры ўступленні на прастол маскоўскіх вял. князёў, а ў 16—17 ст.рас. цароў. З 1724 у якасці каранацыйнага вянца выкарыстоўвалася імператарская карона. Ш.М. зберагаецца ў Аружэйнай палаце ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАВА́РАЎКанстанцін Рыгоравіч (н. 15.8.1964, Мінск),
бел. спартсмен (гандбол). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул). Чэмпіён свету сярод юніёраў (1983, 1985), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990). Чэмпіён СССР (1984, 1985, 1986, 1988, 1989), сярэбраны (1982, 1983, 1987, 1990) і бронз. (1991) прызёр. За зборную каманду СССР згуляў (1986—91) 93 матчы, закінуў 223 мячы. Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987, 1988, 1989), Кубка кубкаў (1988), Суперкубка (1989). Гуляў у складзе каманды СКА (Мінск, 1982—92), замежных (Германія, Ізраіль, Швецыя) клубаў (з 1992). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Ізраіля (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.звычайнамн. (няго́ды, няго́д і ‑аў). Няшчасце, ліхая гадзіна; непрыемнасці. Прамінуў час бяды і нягод, Каб ён больш не прыходзіў ніколі!Астрэйка.Як ні кажы: удваіх усё-такі лягчэй жыццёвыя нягоды пераадольваць, чым аднаму.Ігнаценка.
2. Дрэннае надвор’е; непагода. На дварэ нягода крыху супакоілася. Вецер сціх, толькі церушыўся дробны рэдзенькі дождж.Чарнышэвіч.Цёплаю парою, калі не было нягоды, Канстанцін Міхайлавіч сядзеў заўсёды.. [пад вязам].Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТЫШКЕ́ВІЧКанстанцін Піевіч (17.2.1806, г. Лагойск Мінскай вобл. — 13.7.1868),
бел. гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў бел.навук. археалогіі. З роду Тышкевічаў, брат Я.П.Тышкевіча. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім калегіумах. Скончыў Віленскі ун-т (1828). У 1828—36 у мін-ве фінансаў Царства Польскага. З 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчан і сялян, цукровыя з-ды, Лагойскую палатняную мануфактуру і інш.; на аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей старажытнасцей. У 1861 удзельнічаў у рабоце Мінскага губ.к-та па сял. пытаннях. Шмат вандраваў па Расіі і замежжы, чл.навук. т-ваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лондане. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей, чл.Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губ., стварыў першыя тапагр. планы гарадзішчаў. Лічыў курганы старадаўнімі пахаваннямі, а гарадзішчы месцамі, дзе выконваліся розныя абрады. Першы класіфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэрыялах выканання і звёў іх у табліцы. У 1856 арганізаваў экспедыцыю Па р. Вілія, у выніку якой сабраў багаты этнагр. матэрыял і напісаў краязнаўчую манаграфію «Вілія і яе берагі» (Дрэздэн, 1871; на польск. мове). Адзін з раздзелаў кн. «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» (1865) прысвяціў знаходкам стараж. пісьменнасці ятвягаў. Паклаў пачатак вывучэнню стараж. Лагойска, Заслаўя, Астрашыцкага Гарадка і інш.
Літ.:
Каратынскі В. Канстанцін Тышкевіч // Творы. Мн., 1981;
Каханоўскі Г.А. Адзін з ранніх даследчыкаў беларуска-літоўскага пагранічча // Быт і культура беларусаў. Мн., 1984;
Яго ж. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984;
Карев Д.В. Белорусская историография конца XVIII — нач. XX вв. // Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5, ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРЫ́ЛА Сцяпан Сцяпанавіч (14.8.1903, Мінск — 15.7.1978),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1955). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. Працаваў у т-рах Волагды, Архангельска, Віцебска, Гомеля. З 1926 у БДТ-3, з 1928 у т-ры імя Я.Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя ім вобразы вызначаліся дакладным знешнім малюнкам, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай: Цывін («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Вашамірскі («Салавей» З.Бядулі), Лютынскі («Канец дружбы» К.Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Глуздакоў («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М.Матукоўскага), Беркутаў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), Якаў Каламійцаў («Апошнія» М.Горкага), Ксанф («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Фярэкіс («Патрабуецца лгун» Дз.Псатаса) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАМЕ́ЙЧЫККанстанцін Міхайлавіч (26.5.1912, г. Кастрама, Расія — 3.3.1990),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1966). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1930 у самадзейнасці. З 1935 у т-рах Кастрамы і Бранска. З 1946 у т-ры імя Я.Купалы, у 1947—54 і 1957—73 у Рус.драм. т-ры БССР, у 1955—57 у Бел. т-ры юнага гледача. Характарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур» паводле А.Сцяпанава), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Пётр («Лада цемры» Л.Талстога), Прытыкін («Варвары» М.Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А.Салынскага), Менас («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАМЕ́ЕЎКанстанцін Сцяпанавіч (літ.псеўд.Гудок, Гудок-Ерамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931),
савецкі парт. і ваен. дзеяч, журналіст. У с.-д. руху з 1896, неаднаразова арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦКРСДРП(б). У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік грамадз. вайны. Адзін з арганізатараў Дзяржвыда, рэдактар «Рабочей газеты», час. «Крокодил» (1922—28) і інш. З 1924 чл.РВССССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт. флоту. Пазней на дыпламат. і выдавецкай рабоце. Аўтар прац пра Кастр. рэвалюцыю, грамадз. вайну. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́РЫС (Kalomoirēs) Маноліс (26.12.1883, г. Смірна, Грэцыя — 3.4.1962),
грэчаскі кампазітар, педагог. Правадз.чл. Афінскай АН (1945). Вучыўся ў Афінах, Канстанцінопалі, у 1901—06 у Венскай кансерваторыі. У 1906—10 выкладаў у Харкаве. З 1911 у Афінах, у 1919 заснаваў тут Элінскую (да 1926 дырэктар), у 1926 — Нац. (да 1948 дырэктар) кансерваторыі. Заснавальнік навагрэч. муз. школы, сучаснага грэч. опернага мастацтва. Сярод твораў: оперы «Старшы майстар» (1916), «Пярсцёнак маці» (1917), «Усход» (1945), «Мутныя воды» (1950), «Канстанцін Палеалог» (1962); 3 сімфоніі (1920—55), сімф. паэмы; канцэрт для скрыпкі з арк. (1961), камерна-інстр. ансамблі, п’есы для фп., песні, музыка для драм.т-ра, апрацоўкі нар. песень і танцаў. Аўтар аўтабіяграфіі «Маё жыццё і маё мастацтва» (1944—45).