АСВЯЦІ́МСКІ (Марк Аляксандравіч) (24.4.1886, г. Слуцк — 10.11.1938),
бел.паліт. дзеяч. Да 1918 у Рас. партыі эсэраў. У 1919—20 чл.ЦКБел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), у 1919—24 старшыня яе Слуцкага к-та, чл.культ.-асв.т-ва «Папараць-кветка» ў Слуцку. У 1920 чл.Бел. рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Бел.Вайск.камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 быў арыштаваны ВЧК. У 1924 адышоў ад паліт. дзейнасці. У 1930-я г. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбіната. 11.2.1938 арыштаваны, 1.11.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 13.7.1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРЭ́ЙКА (Сяргей Адамавіч) (9.7.1912, в. Каласоўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл., паводле інш. звестак мяст. Усць-Дзвінск каля Рыгі — 14.9.1937),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1930). Працаваў літ. рэдактарам у Бел.НДІ прамысловасці, з 1932 у Камісіі па складанні слоўнікаў Ін-та мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У 1933 арыштаваны і высланы ў г. Ірбіт Свярдлоўскай вобласці. Там у 1937 арыштаваны зноў і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1928. Рамантычная паэма «Смарагды кроз» (апубл. 1990) — роздум пра шляхі развіцця роднага краю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАЛІ́ЦКІ (Міхаіл Лявонавіч) (3.12.1791, в. Бялавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 2.2.1861),
бел. ўрач, гісторык, літаратар. Д-р медыцыны (1815), праф. (1824). Скончыў Віленскі ун-т (1815) і працаваў у ім (1816—27). Чл. Віленскай археал.камісіі (з 1857). З 1830-х г. даследаваў помнікі палеаграфіі, займаўся вывучэннем стараж. Вільні і зах. зямель Беларусі. Дапамагаў А.Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археал. экспедыцыях, збіранні археал. матэрыялаў. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей. Даследаваў бел. гісторыю, займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.:
Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗУІ́ЦКІЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
навучальныя ўстановы, якія засноўваліся езуітамі ў Беларусі, Украіне і Літве. Існавалі з 2-й пал. 16 ст. да пач. 19 ст. Былі пач., сярэднія (калегіумы) і вышэйшыя (акадэміі: Віленская, гл.Віленскі універсітэт; Полацкая езуіцкая акадэмія) школы. Першая Е.н. ў. — езуіцкі калегіум у Вільні (1570). Потым Е.н.ў. з’явіліся ў іншых гарадах Беларусі, была створана шырокая сетка такіх устаноў. Найчасцей яны размяшчаліся ў прыгожых светлых будынках (захаваліся ў Пінску, часткова ў Полацку), дзе падтрымліваўся ўзорны парадак (гл.Езуіцкае выхаванне). У 1870-я г. Е.н.ў. перададзены Адукацыйнай камісіі. Існавалі на Беларусі да 1820.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКАЯ МЕДЫЦЫ́НА,
сістэма мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва ў Расіі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Упершыню рэалізавала новую форму арганізацыі мед. дапамогі — тэр. ўчасткавасць. Разам з земскімі ўрачэбнымі ўчасткамі фарміраваліся земскія пав. і губ. бальніцы. Адкрываліся сельскія бальніцы і прыёмныя пакоі, у кожным павеце быў раз’язны ўрач, З павітухі, 7—9 фельчараў. На Беларусі ўведзена пасля стварэння земстваў (1911). У 1913 былі 164 сельскія ўрачэбныя ўчасткі, у якіх працавалі 844 земскія ўрачы. У 1917 уведзены пасады губ. і пав. земскіх сан. урачоў, ствараліся сан. земскія выканаўчыя камісіі, сан. папячыцельствы, мед.-статыст. бюро. Перастала існаваць пасля 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКА (Іван Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Букарава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
гісторык. Д-ргіст.н. (1963), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны ін-т (1947). З 1952 у Ін-це славяназнаўства і балканістыкі Рас.АН. Гал. рэдактар час. «Советское славяноведение» (1965—86), прэзідэнт Міжнар.камісіі па славяназнаўстве (1985—90). Даследуе агр. гісторыю сярэднеўсходняга еўрап. рэгіёна, новую і навейшую гісторыю Польшчы і сав.-польскія адносіны.
Тв.:
Крестьянская реформа 1864 г. в Царстве Польском. М., 1962;
Прусская аграрная реформа. М., 1989;
Аграрные реформы в Австрии, Пруссии и России в период перехода от феодализма к капитализму: (Сравнит. очерк). М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Пётр Кузьміч) (н. 13.8.1950, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, гісторык, дыпламат.Канд.гіст.н. (1976). Скончыў БДУ (1972). З 1975 выкладчык у БДУ, адначасова на парт. рабоце. З 1985 сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1990—94 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламат. ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла СССР (1990). Кіраўнік дэлегацыі Беларусі на 45—48-й сесіях Ген. Асамблеі ААН. З 1998 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, старшыня камісіі па міжнар. справах Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1996).
эканаміст ЗША. Д-рсац.н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Карнегі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гарвардскім), у Новай школе сац. даследаванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. З 1966 навук. кансультант Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. актыўнасці. Навук. працы ў галіне аналізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабістых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ (Ігнацій Якуб) (30.7.1729, в. Алекшыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 28.6.1794),
рэлігійны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай; прадстаўнік Асветніцтва. З роду Масальскіх. Д-р кананічнага і рымскага права (1752). Вучыўся ў Рыме. З 1752 рэферэндарый літоўскі, з 1762 біскуп віленскі. У 1773—88 падтрымліваў, а часам ініцыіраваў рэформы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, крытыкаваў прыгоннае права. Першы старшыня Адукацыйнай камісіі (1773—80). У той жа час выкарыстоўваў службовае становішча для асабістага ўзбагачэння (прысвойваў канфіскаваную ў езуітаў маёмасць). На Чатырохгадовым сейме 1788—92 выступіў супраць прагрэс. рэформ, падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю. Асудзіў паўстанне 1794, за што пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Васілевіч) (1848—15.7.1917),
расійскі гісторык-усходазнавец (семітолаг, шумеролаг і урартазнавец), заснавальнік асірыялогіі ў Расіі. Бацька М.М.Нікольскага. Д-р усеаг. гісторыі (1908). Арганізатар (1887) Усх.камісіі пры Імператарскім маскоўскім археал. т-ве. У 1893 з А.А.Іваноўскім узначальваў археал. экспедыцыю ў Закаўказзе, дзе зрабіў копіі многіх урарцкіх надпісаў 8—7 ст. да н.э. Даў пачатак вывучэнню паходжання клінапіснага пісьма, упершыню выдаў клінапісныя надпісы, знойдзеныя ў Расіі. Выдадзеныя ім гасп. дакументы Шумера 3-га тыс. да н.э. (каля 900 гліняных таблічак) — каштоўная крыніца для вывучэння эканам. і сац. ладу стараж. Двухрэчча.