ВО́ЛАВА ДЫАКСІ́Д,

гл. ў арт. Волава злучэнні.

т. 4, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРСЕНІ́ДЫ,

хімічныя злучэнні металаў з мыш’яком. Вядомыя для ўсіх металаў (і паўметалаў), акрамя сурмы, вісмуту, свінцу і талію. Крышт. рэчывы з метал. бляскам, маюць высокія т-ры плаўлення (напр., для арсенідаў серабра tпл 1740 °C). Арсеніды галію (GaAs) і індыю (InAs) — паўправадніковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў лазерах, выпрамніках і інш. Гл. таксама Мыш’яку злучэнні.

т. 1, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНІЗАВА́НЫЯ ВО́ЙСКІ,

войскі, якія складаюцца з механізаваных злучэнняў і часцей. Ва Узбр. Сілах СССР (1930—50) у склад М.в. уваходзілі матарызаваныя, мотастралк., танк., артыл., зенітна-артыл. злучэнні і часці, падраздзяленні спец. войск. Механізаваныя злучэнні, якія існуюць ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, уключаюць мотастралк., танк. і інш. падраздзяленні (часці). Гл. таксама Мотастралковыя войскі, Танкавыя войскі.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зілязе́нь ’качар’ (віц., Нар. сл.), (тураў.) зелезён ’тс’. Форма з азванчэннем першага зычнага ўзыходзіць да ўсх.-слав. селезень < selzěnь < selg‑. Прасл. selg‑ насуперак Фасмеру (3, 595) цалкам рэальна давала і ўсх.-слав. солог‑ у злучэнні гуска сологая ў Наўг. грамаце на бяросце № 330. Пачатковае з‑ магло ўзнікнуць пад уздзеяннем наступнага ‑з‑ у выніку дыстантнай асіміляцыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛКА́НЫ,

насычаныя ацыклічныя вуглевадароды, гл. ў арт. Насычаныя злучэнні.

т. 1, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭГАЗАВА́ЛЬНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,

хімічныя злучэнні, якія актыўна рэагуюць з атрутнымі рэчывамі і ператвараюць іх у нетаксічныя ці малатаксічныя злучэнні. Адрозніваюць Д.р. акісляльна-хларавальнага дзеяння (гіпахларыты — кальцыевыя і натрыевыя солі хларнавацістай кіслаты, хлораміны) і шчолачныя (сода, гідраксід натрыю, аміячная вада і інш.). Выкарыстоўваюць растворы Д.р. у вадзе ці арган. растваральніках (напр., дыхлорэтане, трыхлорэтане, тэтрахлорэтане, бензіне і інш.) пры дэгазацыі хім. спосабамі.

т. 6, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУЧЭ́ННЕ ХІМІ́ЧНАЕ,

хімічна індывід. рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў злучаны хімічнай сувяззю. Адрозніваюць арганічныя злучэнні і неарганічныя злучэнні. Большасць З.х. падпарадкоўваецца пастаянства саставу закону і кратных адносін закону (гл. Стэхіяметрыя). З.х. характарызуецца пэўнымі фіз. канстантамі (шчыльнасць, т-ры плаўлення, кіпення і інш.). Атрымліваюць у выніку рэакцый хімічных. Састаў запісваюць у выглядзе формул хімічных.

т. 7, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЮТА́НТЫ,

рэчывы або злучэнні, якія выклікаюць забруджванне навакольнага асяроддзя пры дасягненні пэўнай колькасці і канцэнтрацыі. Паводле характару паходжання бываюць фіз. (энергія, радыяцыя, шум і інш.), хім. (злучэнні азоту, серы, ртуці, металаў і рэчывы — гербіцыды, пестыцыды і інш.), біял. (патагенныя мікраарганізмы); паводле аб’ектаў забруджвання — атмасферныя, водныя, глебавыя, ландшафтныя. Адрозніваюць П. першасныя (прыродныя) і другасныя (антрапагенныя), якія ўтвараюцца ў выніку быт., с.-г., прамысл. дзейнасці.

т. 12, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

злучэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. злучаць ​1 — злучыць ​1 і злучацца — злучыцца.

2. Тое, што злучае што‑н.; месца, дзе злучана што‑н. — Па сцежках і па дарозе пастаўлены дазоры .. На злучэнні дарог, у даліне, — ручны кулямёт. Самуйлёнак.

3. Вялікая вайсковая адзінка (брыгада, дывізія, корпус і пад.). Танкавыя злучэнні. Партызанскае злучэнне.

4. Рэчыва, малекула якога складаецца з атамаў некалькіх элементаў. Хімічнае злучэнне. Кіслароднае злучэнне.

5. Спосаб сувязі самастойных раўнапраўных слоў або сказаў. Сказы звязваюцца па спосабу злучэння і падпарадкавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супалімеры 3/202; 8/55, гл. Высокамалекулярныя злучэнні

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)