1.што. Зрабіць чорным (агнём, фарбай і пад.). Узняўся аднойчы раптоўна ўраган, Счарніў увесь дуб перунамі.Ставер.
2.перан.; каго. Разм. Зняславіць, нагаварыць чаго‑н. на каго‑н. Не можа ён [Звадыяш] і дня пражыць, Каб не счарніць каторага.Броўка.[Сямён Парфёнавіч:] [Шыковіч] хоча абяліць таго, хто сам сябе счарніў.Шамякін.
3.каго. Разм.Збіць, адлупцаваць. Хлопца .. Макрыны Рудак [Стэцкі] счарніў бізуном за тое, што карова ўбегла ў яго канюшыну.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
го́ркі, ‑ая, ‑ае.
1. З непрыемным едкім смакам (смакам палыну, гарчыцы); проціл. салодкі. Горкі перац. □ Горкая рэдзька, ды ядуць, кепска замужам, ды ідуць.З нар.
2. Поўны гора; цяжкі, гаротны. Горкая доля. Горкае жыццё. □ [Волька] пачала паціху галасіць над сваёй горкай жаночай доляй.Б. Стральцоў.// Выкліканы цяжкім горам. Горкія слёзы. □ Марыну бабка суцяшае, Каб горкі сум развеяць ёй.Колас.Усё часцей і часцей бацька садзіўся ля стала, паклаўшы пад бараду рукі, думаў горкую думу, цяжка ўздыхаў.С. Александровіч.// Які выклікае гора, непрыемнасці. Пачуць горкую вестку. Выслухаць горкую праўду.
3. Набыты ў выніку цяжкай працы, доўгіх выпрабаванняў. Горкі хлеб. □ [Усіх людзей] затрымаць не ўдалося, сёй-той, навучаны горкім вопытам, паспеў схавацца.Лынькоў.
4. Які жыве ў цяжкім горы; бяздольны. Горкая сірата. Горкі бядняк.
5.узнач.наз.го́ркая, ‑ай, ж. Гарэлка. На пачатак справы — чарка горкай, На прыправу — добрая гаворка.Панчанка.
•••
Горкая сольгл. соль.
Гора горкаегл. гора.
Горкае дзіцягл. дзіця.
Горкі п’яніцагл. п’яніца.
Збіць (зрэзаць) на горкі яблыкгл.збіць.
Як горкая рэдзькагл. рэдзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stłuc
зак.
1. разбіць;
stłuc talerz — разбіць талерку;
2. пабіць, набіць;
stłuc na kwaśne jabłko — збіць на горкі яблык
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
папрыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Прыбіць што‑н. у многіх месцах, прыбіць усё, многае. На сценах дамоў і на дашчатых платах.. [фашысты] папрыбівалі загад, надрукаваны адразу на чатырох мовах.Сачанка.
2.каго. Разм. Вельмі моцна збіць усіх, многіх. — Чаму ў таку [збіраецца моладзь]? — здзівіўся Мілоўскі. — Каб бацькі не ведалі. Там такія хлапцы прыйшлі, што калі б бацькі даведаліся, папрыбівалі б да смерці.Галавач.
3.безас. Прыгнаць сілай вады, ветру ўсё, многае. Папрыбівала лодкі да берага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sprawl2[sprɔ:l]v.
1. развалі́цца; расцягну́цца, валя́цца;
sprawl on the beach ляжа́ць на пля́жы;
send smb. sprawlingзбіць каго́-н. з ног;
He sprawled across the bed. Ён разлёгся ўпоперак ложка.
2. распаўза́цца ва ўсе бакі́, раскі́двацца, распасціра́цца;
Suburbs sprawl out into the countryside. Прыгарад распаўзаецца ва ўсе бакі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Léistef -, -n
1) пла́нка, рэ́йка, плі́нтус;
die ~ réißen*збі́ць рэ́йку [пла́нку] (пры скачках)
2) анат. пахві́на
3) аблямо́ўка (тканіны), шлях, беражо́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ашаламі́ць ’аглушыць, адурыць, здзівіць’ (БРС, Нас., Грыг.), ашыламіць (Бяльк.) ’збіць з толку, збянтэжыць’ (Сцяшк.), ашаламуціць ’адурыць словамі ці ўдарам’ (Чач., Шат.), укр.ошоломити ’аглушыць, увесці ў зман’, рус.ошеломить ’аглушыць моцным ударам, здзівіць’, польск.oszołomić ’адурыць, пазбавіць розуму’ (з усходнеславянскіх моў, гл. Брукнер, 170). Насуперак агульнапрынятай этымалогіі, што ўзыходзіць да Даля, згодна з якой рус.ошеломить ад шелом ’шалом’ (Праабражэнскі, 1, 674; Фасмер, 3, 179 і інш.), ад шолам ’шум’, гл. Супрун, Зб. Аванесаву, 244 і наст., дзе прыводзіцца семантычная, словаўтваральная, акцэнталагічная і гістарычная аргументацыя; параўн. таксама шаламіць ’шумець моцна, раздражняць, нерваваць’ і выраз «не шаламі галаву» (Янк. Мат.), якому семантычна адпавядаюць балг.ошумоглавя, макед.ошумоглави ’аглушыць ударам; ашаламіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
potłuc
зак.
1. разбіць; пабіць; перабіць; набіць;
2. разбіць; пабіць; выцяць;
potłuc kolano — разбіць калена;
3. пабіць; пакалаціць; адлупцаваць; збіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Апавіць, абвязаць, абматаць што‑н. вяроўкай, дротам і пад. [Ніне] здавалася, што калючы дрот аблытаў, апутаў, як павуцінне, увесь горад.Мележ.
2.перан. Пазбавіць каго‑н. свабоды дзеянняў; падпарадкаваць сабе. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў, зрабіць залежнай ад сябе.Хромчанка.
3.перан.Збіць з толку, увесці ў зман. [Мелех:] Аблыталі мяне ліхія людзі, і я вялік грэх мог на душу ўзяць.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)