dyrektywa

ж. дырэктыва;

działać zgodnie z ~mi — дзейнічаць згодна з дырэктывамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адсо́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -со́хне; -со́х, -хла; зак.

1. Пра часткі раслін: засохшы, адпасці.

Галінка адсохла.

2. Пра частку цела: страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць з прычыны хваробы (разм.).

Рука адсохла.

◊

Каб табе язык адсох — праклён таму, хто нядобра сказаў.

|| незак. адсыха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. за што. Злёгку трымацца.

П. за парэнчы.

2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.

П. правага боку дарогі.

3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.

П. цвёрдых перакананняў.

П. традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разукамплектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Зняўшы або прыняўшы часткі абсталявання, прывесці (прадпрыемства, механізм) у стан немагчымасці працаваць, дзейнічаць.

2. каго-што. Парушыць цэласнасць чаго-н. укамплектаванага, скамплектаванага.

Р. звяно.

Р. бібліятэку.

|| незак. разукамплекто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. разукамплекто́ўванне, -я, н. іразукамплектава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ура́, выкл.

Баявы вокліч войск пры атацы, а таксама вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне.

◊

На ўра —

1) рашучай атакай ці ў рашучую атаку з крыкамі «ўра»;

2) з энтузіязмам, горача (разм.).

Прапанова прайшла на ўра;

3) не падрыхтаваўшыся, з надзеяй на выпадковы поспех (разм.).

Дзейнічаць на ўра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адабра́цца, адбярэцца; зак.

Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць у выніку хваробы ці здранцвець ад напружанай працы або страху, хвалявання і пад. [Якуб Колас] сядзеў за сталом.. і працаваў, пакуль не адбярэцца рука. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да раз’есці.

2. перан. Уносіць разлад у што‑н., згубна дзейнічаць на каго‑, што‑н. Цяпер Адама Блецьку раз’ядалі самыя супярэчлівыя думкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

accordance [əˈkɔ:dəns] n. : in accordance with у адпаве́днасці з, зго́дна з;

act in accordance with the law дзе́йнічаць у адпаве́днасці з зако́нам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blindfold​3 [ˈblaɪndfəʊld] adv.

1. з завя́занымі вачы́ма;

know one’s way blindfold до́бра ве́даць даро́гу

2. бязду́мна, усляпу́ю;

act blindfold дзе́йнічаць усляпу́ю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ару́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Разм.

1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе якой‑н. прылады. Арудаваць сякерай, пяром, пікай. □ [Іван] закручвае на пальцы вузел і пачынае арудаваць іголкай. Лынькоў.

2. Распараджацца, кіраваць чым‑н.; гаспадарыць дзе‑н. [Зіна:] — [Муж] на «анамаліі» арудуе, а.. [Фрося] — дырэктар навукова-даследчай станцыі. Васілевіч. // Праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную); дзейнічаць. [Віхура:] На будаўніцтве не ўсё ў парадку. Відаць, чыясьці рука лоўка арудуе. Гурскі. Уперадзе.. [Галаўнёў] заўважыў Карпенку, які з купкай байцоў арудаваў сярод фашыстаў. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)