РО́ШЧЫН Міхаіл Міхайлавіч (н. 10.2.1933, г. Казань, Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Драматург» (1993, з А.Казанцавым). Друкуецца з 1952. Аўтар п’ес «Валянцін і Валянціна» (1971, экранізавана ў 1985), «Стары Новы год» (1973), «Рамонт» (паст. 1975), «Муж і жонка ноймуць пакой», «Эшалон» (абедзве 1975), «Спяшайцеся рабіць дабро» (паст. 1979), «Дружына» (1987), прысвечаных складаным псіхал. і маральным калізіям сучаснага жыцця, антымілітарысцкай п’есы «Рэпетыцыя «Лісістраты» (1989), аповесцей «Рака» (1973), «Успамін» (1977), «Шура і Прасвірняк» (1982), зб-каў аповесцей і апавяд. «У маленькім горадзе» (1956), «Якіх-небудзь дваццаць мінут» (1965), «З раніцы да ночы» (1968), літ.-крытычных артыкулаў і інш. У т-рах Беларусі паст. яго п’есы «Муж і жонка ноймуць пакой» (1976; Дзярж. рус. драм. т-р), «Стары Новы год» (1974), «Эшалон» (1976; абедзве Бел. т-р імя Я.Купалы), «Уся надзея» (1986), «Успаміны» С.Міціна паводле Р. (1988; абедзве Бел. т-р юнага гледача).
Тв.:
Избранное: Повести и рассказы. М., 1988;
Спешите делать добро: Пьесы. М., 1984;
На сером в яблоках коне: Рассказы и повести. М., 1988;
Иван Бунин. М., 2000.
т. 13, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Omnes homines aequales sunt
Усе людзі аднолькавыя.
Все люди одинаковы.
бел. Адзін ‒ васемнаццаць, а другі ‒ без двух дваццаць. Адным мірам мазаны. Што ўсяму міру, тое і бабінаму сыну. Сонца свеціць усім роўна.
рус. И за синим морем горох не под печью сеют. Одним ми ром мазаны. Одного поля ягода.
фр. Tous les hommes sont pétris de la même argile (Все люди созданы из одной и той же глины).
англ. All are tarred with the same brush (Одной кистью мечены).
нем. Überall bäckt man das Brot im Ofen (Везде пекут хлеб в печи).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
безула́ддзе, ‑я, н.
Адсутнасць дзяржаўнай улады; адсутнасць кіраўніцтва. У Журавічах, якія ад Альхова за дваццаць вёрст, безуладдзе... Навуменка. // Адсутнасць здольнасці валодаць сабой. Ведаючы сваё безуладдзе над уласнай весялосцю, .. [Герасім Іванавіч] неяк раптам, праз сілу, устае на ногі і падыходзіць да акна. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двацца́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Грашовы знак вартасцю ў дваццаць адзінак. Чалавек нядбала выцягнуў з кішэні пацёрты кашалёк і адлічыў пяць дваццатак. Бажко. // Назва розных прадметаў (аўтобус, тралейбус маршруту № 20 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 20.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаве́ц, плаўца, м.
Тое, што і плывец. Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плаўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век. Грахоўскі. Па гэтых вірах цяпер плавала з дзесятак мужчын — гэта былі самыя лепшыя нашы вясковыя плаўцы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свежаспе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Нядаўна, толькі што спечаны. Свежаспечаны хлеб.
2. перан. Разм. Які нядаўна, толькі што стаў кім‑н., заняў пасаду, атрымаў званне. — Што ў цябе? — пытаў Кастусь. — Дваццаць пяць новых, — казаў Вярыга. — Свежаспечаных. Дзіва, кумок, а не хлопцы. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Цынкавая скрынка (звычайна для захавання патронаў). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два захады і яшчэ адну ходку зрабілі па цынкі з патронамі. Навуменка. Падбег Багроў з распячатанай цынкай патронаў. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́лены, ‑ая, ‑ае.
Які не пагаліўся; нябрыты. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ. // Які даўно не галілі. [Максім] пастарэў гадоў на дваццаць. Вочы запалі і зрабіліся нерухомымі. Няголены твар так схуднеў, што выпіналі косці. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца фіналам; заключны. Фінальная карціна «Князь-возера» .. з’яўляецца яркім доказам вызвалення ад рабства і перамогі справядлівасці. «Беларусь». У фінальных спаборніцтвах удзельнічала дваццаць хлопчыкаў ва ўзросце да пятнаццаці год. Шыцік. // Які выйшаў у фінал (у 3 знач.). Фінальная група тэнісістаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛА́РУСКАЕ ВЫДАВЕ́ЦКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ў Вільні.
Існавала ў 1913—15 і 1919—30. Выдавала і распаўсюджвала творы бел. л-ры. Засн. 1(14).7.1913 Б.Даніловічам, І.Луцкевічам, К.Шпакоўскім і інш. на базе выдавецтва «Нашай нівы». Знаходзілася пад ідэйным уплывам Беларускай сацыялістычнай грамады. Гал. мэта дзейнасці — духоўнае адраджэнне бел. народа. У 1913—14 сакратаром выд-ва працаваў Я.Купала. На 21-м этапе існавання (1913—15; спыніла дзейнасць з прычыны 1-й сусв. вайны) выпусціла ў свет 15 кніг агульным тыражом 15 тыс. экз. Сярод іх творы Я.Коласа, М.Гарэцкага, Ядвігіна Ш., К.Буйло, Я.Лёсіка і інш. Аднавіла выдавецкую справу ў 1919 (напачатку з дадаткам у назве «Крыніца»), Выпускала навук.-папулярную, навуч. і маст. л-ру. Уздым нац.-вызв. руху ў сярэдзіне 1920-х г. актывізаваў працу выд-ва. У яго кіраўніцтва ўваходзілі вядомыя культ.-грамадскія дзеячы Зах. Беларусі. Выйшлі «Выбраныя творы» Я.Коласа, п’есы К.Каганца, У.Галубка, М.Гарэцкага, А.Гаротнага, зб. вершаў Х.Ільяшэвіча, зборнікаў зах.-бел. паэтаў і пісьменнікаў «Рунь веснаходу», «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» І.Дварчаніна, успаміны «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» Луцкевіча, «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М.Доўнар-Запольскага і інш. Спыніла дзейнасць на пач. 1930-х г. пасля рэпрэсій польскіх улад супраць нац.-адраджэнскага руху і аслаблення яго пазіцый.
А.С.Ліс.
т. 2, с. 394
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)