АСЛЮ́К Віктар Мікалаевіч (н. 26.11.1961, в. Ляскавічы Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. рэжысёр і сцэнарыст дакумент. кіно. Скончыў БДУ (1984), Бел.АМ (1994). Здымае фільмы ў аб’яднанні «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», у «Белвідэацэнтры». Розныя эпохі нац. гісторыі адлюстраваны ў цыкле фільмаў «Невядомая вайна» (1992), «Слёзы блуднага сына» (1995, прызы міжнар. кінафестываляў «Маладосць» у Кіеве і «Альтэрнатыва» ў г. Тыргу-Мурэш, Румынія), «Казка пра горад Копысь» (1997), «Край тужлівых песень» (1998). У фільмах «Трыццаць гадоў чакання» (1996), «Добры вечар, сад, сад» (1999, дыплом Міжнар. кінафестывалю «Залаты Віцязь» у г. Смаленск, Расія), «Андрэевы камяні» (2000), «Кола» (2003, прызы міжнар. кінафестываляў «Залаты Віцязь» у г. Калуга, Расія, дакумент. і анімацыйных фільмаў у г. Лейпцыг, Германія) у цэнтры ўвагі духоўныя праблемы моладзі, пошукі сучаснікамі маральных каштоўнасцей. Абагульнены партрэт старых вясковых жанчын у вобразна-метафарычнай форме прадстаўлены ў фільме «Мы жывём на краі» (2002, прызы міжнар. кінафестываляў у г. Трыест, Італія; кароткаметражных фільмаў у г. Віла-ду-Конду, Партугалія; у г. Нойбрандэнбург, Германія; дакумент. і кароткаметражных фільмаў у г. Драма, Грэцыя; тэлевізійных фільмаў у г. Плоўдзіў, Балгарыя; дакумент. і антрапалагічных фільмаў у г. Пярну, Эстонія і інш.).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
НАКЛАДНА́Я,
першасны бухгалтарскі дакумент, прызначаны для афармлення аперацый па водпуску і прыёму таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Змяшчае назву арг-цыі, якая яе выпісала, нумар і дату, кім і каму адпушчаны тавар, яго найменне, колькасць, гатунак, цану, падставу для водпуску тавару, распіску матэрыяльна адказных асоб у яго водпуску і прыёме і інш. звесткі. Н. транспартная — асн. перавозачны дакумент, які рэгулюе адносіны паміж перавозчыкам, адпраўшчыкам, атрымальнікам грузу; афармляе і сведчыць дагавор на перавозку грузаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Візі́т ’наведванне’ (БРС, КТС), ст.-бел.визытъ, визит ’наведванне’; ’дакумент аб выніках праверкі’ (1521 г.) запазычана (Булыка, Запазыч., 63) з польск.wizyta < франц.vizite; гэтаму пярэчыць Крукоўскі (Уплыў, 76). Магчыма і непасрэднае запазычанне з франц.visite.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скрыпт ‘рукапіс, манускрыпт’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел.скриптъ ‘ліст, пісьмо’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск.skrypt ‘афіцыйная папера, дакумент; вэксаль’; або непасрэдна з лац.scriptum ‘лінія, рыса; пісьмовае сачыненне, тэкст’ (Варш. сл., 6, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́ліс1, ‑а, м.
Дакумент аб страхаванні жыцця, маёмасці і пад. Страхавы поліс.
[Фр. police.]
по́ліс2, ‑а, м.
Гіст. У рабаўласніцкім грамадстве — горад-дзяржава, асобая форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі.
[Грэч. polic.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІНДАСАМЕ́НТ (ням. Indossament ад лац. in на + dorsum спіна),
перадатачны надпіс, які выконваецца на адваротным баку вэксаля, чэка, канасамента і некаторых інш. каштоўных папер і азначае перадачу правоў па гэтых дакументах ад адной асобы (індасанта) да іншай (індасату). І. можа быць імянны, ордэрны (указваецца асоба, якой ці ў распараджэнне якой перадаецца дакумент) або бланкавы (прад’яўнічы, без пазначэння асобы, якой уступаецца дакумент). І. па вэксалю або чэку ўскладае на індасата адказнасць за плацеж па гэтым дакуменце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДЭР (ням. Order ад лац. ordo рад, парадак, шэраг),
1) афіцыйны дакумент, які змяшчае загад, прадпісанне, распараджэнне (напр., на ўсяленне ў жылое памяшканне, на атрыманне тавару, грузу і да т.п.).
2) У бухгалтэрыі дакумент на ажыццяўленне аперацый з грашовымі або матэрыяльнымі сродкамі (наяўнымі — касавыя О., безнаяўнымі разлікамі — мемарыяльныя О.).
3) Рэгламентаванае камандуючым (камандзірам) узаемнае па напрамках і дыстанцыях размяшчэнне ваен. караблёў на пераходзе морам і ў час бою. Ствараецца з мэтай абароны ад магчымых атак праціўніка.