фано́н

(ад гр. phone = гук)

квант, часцінка, порцыя гуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фонаметры́я

(ад фона- + -метрыя)

вымярэнне сілы гуку або шуму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апчхі́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для перадачы рэзкага адрывістага гуку пры чханні. Раптам чых Напаў на тыпа, ў носе свідраванне Такое пачалося!.. — Вось грахі! — Апчхі! Апчхі! — З хвіліну чхаў, згінаўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аніво́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ні адзін, зусім ні адзін. У лесе аніводнага гуку, толькі гоман працяжны, ціхі ўгары. Галавач. Я не чуў пра цябе, мой народ, Аніводнага слова благога. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылу́жжа, ‑а, н.

Мясцовасць, размешчаная вакол лугу, каля лугу. У лузе панавала дзівосная міратворная цішыня, якая, здавалася, .. не прымала ніводнага гуку з вёсак, што разбегліся ўдалечы па пагорках прылужжа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́глы, -ая, -ае.

1. Які ўратаваўся ўцёкамі (гіст.).

Б. селянін.

Прытуліць беглага (наз.).

2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны.

Б. позірк.

3. Хуткі, дастаткова свабодны.

Беглае чытанне.

Беглыя галосныя — галосныя гукі «о» і «е», якія чаргуюцца з нулём гуку пры форма- і словаўтварэнні.

|| наз. бе́гласць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́віш, -а, мн. -ы, -аў, м. і кла́віша, -ы, мн. -ы, -віш, ж.

1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку.

Клавішы раяля.

2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.

Клавішы камп’ютарнай клавіятуры.

|| прым. кла́вішны, -ая, -ае.

Клавішныя інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

swell1 [swel] n.

1. хвалява́нне (мора), зыб

2. нараста́нне, узды́м, пашырэ́нне;

a swell of panic нараста́нне па́нікі

3. mus. знак, які́ азначае нараста́нне і паслабле́нне гу́ку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тах — абазначэнне адрывістага гуку (ТСБМ), ’пра ўдар, выстрал’ (мсцісл., Нар. лекс.), тах‑тах — абазначэнне рытмічных удараў цэпам (ашм., Сл. ПЗБ), параўн. ’цок-цок’ — абазначэнне ўдараў падкоў (швянч., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРОМ,

гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае разрад маланкі. Выклікаецца ваганнямі паветра ў выніку хуткага награвання і расшырэння ўздоўж маланкі (узрыўная хваля). Звычайна чутны на адлегласці не больш як 15—20 км. Раскаты грому тлумачацца тым, што маланка мае вял. даўжыню і гук ад розных яе ўчасткаў даходзіць да назіральніка неадначасова, а таксама адбіццём гуку ад воблакаў.

т. 5, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)