сацыя́л-дэмакра́тыя, -і, ж.
Ідэйна-палітычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў канцы 19 ст. і спачатку ставіла сваёй мэтай рэвалюцыйную барацьбу з капіталізмам, а затым перайшла да палітыкі рэформ, накіраваных на паступовае сацыяльна-эканамічнае ўдасканаленне грамадства.
|| прым. сацыя́л-дэмакраты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
філасо́фія, -і, ж.
1. Навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства, прыроды і мыслення.
2. чаго. Метадалагічныя прынцыпы, што ляжаць у аснове якой-н. навукі.
Ф. гісторыі.
3. Абстрактныя, пустыя разважанні (разм.).
Навошта ты развёў тут цэлую філасофію?
|| прым. філасо́фскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫЯ ТЭО́РЫІ,
адзін з асн. кірункаў сац.-эканам. думкі развітых капіталіст. краін, прадстаўнікі якога пераглядаюць канцэпцыі палітэканоміі і сац. філасофіі з пазіцый тэхн. і тэхнал. дэтэрмінізму. Аўтары Т.т. лічаць, што тэхнал. дэтэрмінізм як тэарэт. абгрунтаванне выключнай ролі вытв-сці і яе тэхналогіі ў жыцці грамадства знайшоў адлюстраванне ў працах Э.Бернштэйна, К.Кауцкага (Германія), Т.Веблена (ЗША), І.Шумпетэра (Аўстрыя), П.Струвэ, М.І.Туган-Бараноўскага (Расія) і інш. На метадалогію тэхнал. дэтэрмінізму абапіраюцца створаныя амер. і зах.-еўрап. эканамістамі, філосафамі, футуролагамі, сацыёлагамі тэорыі «новага індустрыяльнага грамадства» (Дж.Голбрэйт), «постіндустрыяльнага грамадства» (Д.Бел), «суперіндустрыяльнага грамадства» (А.Тофлер), «постцывілізацыйнага грамадства» (К.Боўлдынг), «тэхнатроннага грамадства» (З.Бжазінскі), «посткапіталістычнага грамадства» (Р.Дарэндорф), «постбуржуазнага грамадства» (Г.Ліхтхейм), «стадый эканамічнага росту» (У.Ростаў), «межаў росту» (Дж.Форэстэр, Е. і Д. Медаўс) і інш. Т.т. ўключаюць разнастайныя і супярэчлівыя ідэі, згодна з якімі атрымліваюць аптымістычную (Н.Вінер), песімістычную (Л.Мэмфард) або экалагічную афарбоўку. Аўтары Т.т. незалежна ад канкрэтных асаблівасцей лічаць, што ў сістэме «посткапіталістычных» грамадскіх форм роля гал. генератара ўсёабдымных змен належыць тэхналогіі, пад якой яны разумеюць паслядоўнае выкарыстанне навук. і інш. сістэматызаваных ведаў дзеля вырашэння практычных задач. Мноства назваў тэорый адлюстроўвае суб’ектыўны погляд іх аўтараў на вынікі тэхнал. змен, але шэраг прынцыповых палажэнняў ідэнтычны. Напр., у эканоміцы — неабходнасць планавання і ўдзелу дзяржавы ў эканам. працэсах; у палітыцы — зліццё карпарацый з дзяржавай у адзіны комплекс на аснове супадзення паліт. інтарэсаў; у сац. сферы — змена традыц. класавай структуры грамадства і характару сац. канфліктаў, якія ўзнікаюць паміж «новым тэхналагічным класам» і «неадукаванай масай».
В.І.Боўш.
т. 16, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кава́рства, ‑а, н.
Схільнасць да каварных учынкаў, замыслаў; вераломства. // Каварныя ўчынкі, замыслы. Наша грамадства вызвалена ад сацыяльная, несправядлівасці і яго адвечных спадарожнікаў — прадажнасці і каварства. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэхнакра́тыя, ‑і, ж.
Напрамак у буржуазнай грамадскай думцы 20‑х гадоў, які сцвярджаў, што капіталістычнае грамадства нібыта можа рэгулявацца рацыянальнымі прынцыпамі, што выпрацавалі вучоныя, інжынеры, тэхнікі.
[Ад грэч. téchnē — майстэрства і kratos — улада, панаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фабія́нства, ‑а, н.
Рэфармісцкі буржуазны рух канца 19 ст. у Англіі, які адмаўляў класавую барацьбу і прапаведаваў мірнае, паступовае пераўтварэнне буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае шляхам рэформ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
szumowiny
мн.
1. пена, накіп; шум;
2. перан. адкіды грамадства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
scum [skʌm] n.
1. пе́на, на́кіп, шумаві́нне
2. infml агі́дны чалаве́к, мярзо́тнік;
the scum of the earth падо́нкі (грамадства), уся́кі зброд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
stratify [ˈstrætɪfaɪ] v. fml or geol. насло́йваць, напласто́ўваць;
a highly stratified society мо́ц на рассло́енае грама́дства;
a stratified rock слаі́стая скала́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
walk of life [ˌwɔ:kəvˈlaɪf] n. заня́так, сфе́ра дзе́йнасці; жыццёвы шлях; грама́дскае стано́вішча;
from every walk of life з усі́х ко́лаў грама́дства
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)