в-ыя віды — сістэматычна блізкія віды раслін або жывёл, якія займаюць розныя арэалы ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розных экалагічных умовах (напр. дуб скальны, вядомы на паўднёвым захадзе Беларусі, і дуб звычайны, пашыраны на ўсёй тэрыторыі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інгрэдые́нты
(лац. ingrediens, -ntis = які ўваходзіць)
віды раслін, што растуць на вольных месцах паміж пастаяннымі кампанентамі расліннай групоўкі (фітацэнозу).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыяскарэ́я
(н.-лац. dioscorea)
травяністая расліна сям. смілаксавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках; некаторыя віды культывуюцца дзеля ядомых клубняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мато́р
(ням. Motor < фр. moteur, ад лац. motor = які рухае)
машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
археафі́ты
(ад археа- + -фіты)
віды раслін, вядомыя па археалагічных знаходках як пустазелле яшчэ з дагістарычных часоў (напр. куколь, васілёк).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вальварые́ла
(н.-лац. volvariella)
шапкавы базідыяльны грыб сям. мухаморавых, які расце на ўгноенай глебе, мёртвай драўніне; некаторыя віды ядомыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыклі́нны
(ад гр. tri = трох + klino = нахіляю);
т-ая сістэма — адна з крышталеграфічных сістэм, якая аб’ядноўвае два відысіметрыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эпісталагра́фія
(ад эпістала + -графія)
дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае тыпы і віды асабістых пісем старажытнага свету і сярэдніх вякоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́ЎГІНЫ, Боэн (Bauhin),
швейцарскія батанікі, браты. Нарадзіліся ў г. Базель (Швейцарыя).
Іаган (12.2.1541—27.10.1613), апісаў 5000 відаў раслін («Новая універсальная гісторыя раслін», т. 1—3, 1650—61). Каспар (17.1.1560—15.12.1624) упершыню выкарыстаў бінарную наменклатуру ў сістэматыцы раслін (1620). Спрабаваў аб’яднаць усе віды па прыкметах агульнага падабенства ў пэўныя групы. Падзяліў расліны на 12 «кніг», кожную з якіх — на секцыі (адпавядаюць сямейству па сучаснай сістэматыцы), роды і віды. Дыягнаставаў некат. расліны да разнавіднасці. Апісаў засланку (клапан) у кішэчніку, якая названа яго імем (баўгінава засланка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕА́НДР (Nerium),
род раслін сям. кутравых. 3 віды ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі. Алеандр звычайны (N. oleander) вырошчваюць на Пд Крыма, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі — як пакаёвую расліну.
Вечназялёныя кусты выш. 2—6 м. Лісце вузкае, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Венчык чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі. Размнажаюцца чаранкамі і насеннем. Дэкар.віды. Атрутныя. Прэпараты з лісця алеандра звычайнага выкарыстоўваюцца пры парушэннях сардэчна-сасудзістай дзейнасці.