нейло́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нейлону. Нейлонавая вытворчасць. // Зроблены з нейлону. Нейлонавыя пальчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыро́ватачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сыроваткі. Сыроватачная вытворчасць. // Згатаваны з сыроваткі. Сыроватачны квас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэксталі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэксталіту, зроблены з яго. Тэксталітавая вытворчасць. Тэксталітавы падшыпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлары́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хларыну. Хларынавая вытворчасць. // Зроблены з хларыну. Хларынавая бялізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаўкатка́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шаўкаткацтва; прызначаны для яго. Шаўкаткацкая вытворчасць. Шаўкаткацкі станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмаліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эмаліроўкі; прызначаны для эмаліроўкі. Эмаліровачная вытворчасць. Эмаліровачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

production [prəˈdʌkʃn] n.

1. вытво́рчасць, вы́раб;

oil production здабы́ча на́фты;

mass produc-tion ма́савая вытво́рчасць;

a production line пато́чная лі́нія

2. праду́кцыя

3. пастано́ўка;

a new production of “King Lear” но́вая пастано́ўка «Караля́ Лі́ра»

♦

on production of smth. fml пры прад’яўле́нні чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дубі́ць, дублю́, ду́біш, ду́біць; ду́блены; незак., што.

Апрацоўваць шкуру, футра, вытрымліваючы іх у асобых растворах.

Д. шкуры.

|| зак. вы́дубіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

|| наз. дубле́нне, -я, н.

|| прым. дубі́льны, -ая, -ае.

Д. цэх.

Дубільная вытворчасць.

Дубільныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЦЕПЛАФІКАЦЫ́ЙНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,

цеплавая электрастанцыя, якая ажыццяўляе вытворчасць адначасова электрычнай і цеплавой энергіі. Гл. Цеплаэлектрацэнтраль.

т. 17, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

коксахі́мія

(ад кокс + хімія)

вытворчасць, звязаная з перапрацоўкай каменнага вугалю шляхам каксавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)