самаадво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўзнікае, адбываецца сам сабой, сілаю ўнутраных прычын, незалежна ад уздзеяння звонку. Самаадвольны рух малекул.

2. Які адбываецца па ўласнай волі, без прынукі.

•••

Самаадвольнае зараджэнне — тое, што і самазараджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўлада́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які валодае аднаасобнай, неабмежаванай дзяржаўнай уладай. Самаўладарны правіцель. // Які распараджаецца самаўпраўна, паводле свайго нораву. Самаўладарная гаспадыня.

2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі. Самаўладарны характар. // перан. Непераадольны, пранікнёны. Самаўладарны позірк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабахара́ктарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць слабахарактарнага; адсутнасць цвёрдага характару, моцнай волі. І вось Макар ідзе па вуліцы, скардзіцца некаму нябачнаму на непагадзь, лае на чым свет стаіць жонку і праклінае сябе за слабахарактарнасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабахара́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца слабым характарам, не мае цвёрдай волі. Мяккая і слабахарактарная Алена адступілася ад свайго гаспадарскага права. Колас. — Так!.. — згаджаецца Пятро. — Шкода Антона — слабахарактарны, а жонка гэтым і карыстаецца... Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́йка, -і, ДМ га́йцы, мн. -і, га́ек, ж.

Металічная дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на што-н.

Аслаблі гайкі ў каго (разм., іран.) — пра таго, хто не мае волі, не здольны дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (разм.) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі.

|| прым. га́ечны, -ая, -ае.

Гаечная разьба.

Г. ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утаймава́цца, -му́юся, -му́ешся, -му́ецца; -му́йся; зак.

1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл).

Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася.

Звер утаймаваўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца або суняцца (пра боль і пад.), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан.

Боль утаймаваўся.

Хваляванне ўтаймавалася.

|| незак. утаймо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утаймава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак.

1. каго (што). Уціхамірыць, супакоіць (чалавека); падпарадкаваць волі чалавека (дзікую або непаслухмяную жывёлу).

У. раззлаванага чалавека.

У. тыгра.

2. што. Зменшыць, аслабіць, прыглушыць праяўленне чаго-н.; справіцца з якімі-н. стыхійнымі з’явамі.

У. боль.

У. смагу.

У. пажар.

|| незак. утаймо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. утаймо́ўванне, -я, н.

|| наз. утаймава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пісю́ліць (іран.) ’плакаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ад назоўніка ⁺піс‑уль, у якім ‑уль — суфікс балтыйскага паходжання, параўн., літ. ‑ulys утварае nomina actionis, што абазначаюць такую дзейнасць арганізма, якая адбываецца незалежна ад яго волі, а *pisі.-е. аснова, якая перадае гукаперайманне, калі што-небудзь льецца, цячэ (параўн. пісяць, пісаць ’мачыцца’). Параўн. таксама пі́зі, пі́сі ’слёзы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУ́РЫЦЫН Фёдар Васілевіч, рускі паліт. і грамадскі дзеяч, дыпламат канца 15 ст. Думны пасольскі дзяк. Удзельнічаў у фарміраванні знешняй палітыкі Маскоўскай дзяржавы пры вял. кн. Іване III. У 1485 стварыў у Маскве гурток прыхільнікаў «Жыдоўствуючых» ерасі. Выступаў за скасаванне манастыроў і манаства, свабоду волі чалавека тлумачыў шырэй, чым артадаксальнае багаслоўе. Весткі пра К. губляюцца пасля 1500. Яго паслядоўнікі асуджаны на царк. саборы 1504.

т. 9, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАДЗЁРСТВА (ад франц. maraudeur рабаўнік),

тайны або адкрыты крадзеж на полі бітвы рэчаў, якія знаходзіліся пры забытых або параненых, а таксама рабаванне мірных жыхароў і іх маёмасці ў час вайны, стыхійных бедстваў, тэхнагенных катастроф і т.п. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца злачынствам і сурова караецца (пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў або пакараннем смерцю). Гл. таксама злачынствы воінскія.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)