Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́НА РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
размеркаванне імавернасці выпадковай велічыні з цэлалікавымі неадмоўнымі значэннямі. Функцыя П.р. такіх велічынь задаецца формулай
, дзе λ > 0 — параметр, які супадае з матэматычным чаканнем і дысперсіяй выпадковай велічыні, k = 0, 1, 2, ... — нумар выпрабавання. Атрымана С.Д.Пуасонам (1837) пры вывядзенні набліжанай формулы бінаміяльнага размеркавання пры вялікім ліку выпрабаванняў.
У тэарэтыка-імавернасных мадэлях П.р. выкарыстоўваецца як набліжанае і як дакладнае размеркаванне. Напр., калі пры n незалежных выпрабаваннях падзеі A1, ..., An назіраюцца з аднолькавай малой імавернасцю p, то імавернасць адначасовага ажыццяўлення якіх-н. k падзей набліжана выражаецца функцыяй pk(np) (гл.Пуасона тэарэма). У прыватнасці, такая мадэль добра апісвае працэс радыеактыўнага распаду і інш.фіз. з’явы. Як дакладнае П.р. выкарыстоўваецца ў тэорыі выпадковых працэсаў, напр., пры разліку нагрузкі ліній сувязі, дзе мяркуюць, што колькасці выклікаў на працягу неперасякальных інтэрвалаў часу ёсць незалежныя выпадковыя велічыні, якія падпарадкоўваюцца П.р.
А.А.Гусак.
Пуасона размеркаванне. Pk(λ) з рознымі значэннямі параметра λ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
малава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Недастатковы па колькасці, велічыні. Калі так — гайда дахаты, Малаваты наш атрад.Броўка.У Закуцці людзі як людзі. Можа, трошкі гаспадарка запушчана. Кароўнік трэба пашырыць, малаваты.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫРА́ФА (лац. Camelopardalis),
каляполюснае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 4,0 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыскрэтыза́цыя
(ад лац. discretus = раздзелены)
ператварэнне неперарыўнай велічыні ў дыскрэтную.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізагаме́ты
(ад іза- + гаметы)
гаметы аднолькавай велічыні, формы і рухомасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ізаклі́ны
(ад іза- + гр. klino = нахіляю)
ізалініівелічыні магнітнага схілення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАМБІНАВА́НАЯ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
вылічальная машына, у якой машынныя пераменныя (шуканыя велічыні, незалежныя пераменныя) выяўлены ў дыскрэтнай (лічбай) і ў неперарыўнай (аналагавай) формах. Гл. таксама Гібрыдная вылічальная сістэма.