«КРО́СНЫ»,

бел. нар. танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.​Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.

т. 8, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕЗГІ́НКА,

народны танец лезгін. Муз. памер ​6/8, ёсць варыянты на ​2/4. Тэмп хуткі. Мелодыя дакладная, дынамічная. У аснове сюжэта Л. — танец-спаборніцтва, што дэманструе спрыт, віртуознасць, нястомнасць танцораў. Выконваецца як сольны мужчынскі танец і ў пары з жанчынай. У многіх народнасцей Каўказа існуюць разнавіднасці Л., якія атрымалі найменне ад назвы народнасці, мясцовасці ці мелодыі суправаджэння. На Беларусі вядомы падобны танец «Лязінка».

т. 9, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАШЧЭ́НСКАЯ (Людміла Рыгораўна) (н. 29.5.1937, с. Іванаўскае Істрынскага р-на Маскоўскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1992). Скончыла Мінскі пед. ін-т (1960). Настаўнічала. З 1969 выкладае ў БДУ. Навук. працы па сацыялінгвістыцы, гісторыі рус. і бел. моў, іх узаемаадносінах. Аўтар манаграфіі «Як беларусы гавораць па-руску? Варыянты роду назоўнікаў у рускім маўленні беларусаў» (1992), шматлікіх артыкулаў.

І.​К.​Германовіч.

т. 10, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзевяцё́ра

лічэбнік, зборны

мн.
-
Н. дзевяцё́ра
Р. дзевяцяры́х
Д. дзевяцяры́м
В. дзевяцё́ра
дзевяцяры́х
Т. дзевяцяры́мі
М. дзевяцяры́х

Іншыя варыянты: дзявя́цера.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шэсцьдзяся́т

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. шэсцьдзяся́т
Р. шасцідзесяці́
Д. шасцідзесяці́
В. шэсцьдзяся́т
Т. шасцюдзесяццю́
М. шасцідзесяці́

Іншыя варыянты: шэ́сцьдзесят.

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шэ́сцьдзесят

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. шэ́сцьдзесят
Р. шасцідзесяці́
Д. шасцідзесяці́
В. шэ́сцьдзесят
Т. шасцюдзесяццю́
М. шасцідзесяці́

Іншыя варыянты: шэсцьдзяся́т.

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́дка

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сало́дка саладчэ́й
саладзе́й
найсаладчэ́й
найсаладзе́й

Іншыя варыянты: со́ладка.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́ладка

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
со́ладка саладчэ́й
саладзе́й
найсаладчэ́й
найсаладзе́й

Іншыя варыянты: сало́дка.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шы́рака

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
шы́рака шырэ́й
шы́рай
шырачэ́й
найшырэ́й
найшырачэ́й

Іншыя варыянты: шыро́ка.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ха́лі-га́лі

(англ. hully-gully)

групавы амерыканскі бальны танец, які мае шматлікія варыянты кампазіцый, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)