ГЕРМАШЭ́ЎСКІ ((Hermaszewski) Міраслаў) (н. 15.9.1941, пас. Ліпнікі Івана-Франкоўскай вобл., Украіна),
першы касманаўт Рэспублікі Польшча. Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт Рэспублікі Польшча (1978). Скончыў Дэмблінскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ваен. акадэмію Генштаба (1971, Варшава), Ваен. акадэмію Генштаба імя Варашылава (1982, Масква). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 27.6—5.7.1978 з П.І.Клімуком здзейсніў (як касманаўт-даследчык) касм. палёт на караблі «Саюз-30» і арбітальным навук. комплексе «Салют-6» — «Саюз-29» з У.В.Кавалёнкам і А.С.Іванчэнкавым (па праграме «Інтэркосмас»). Правёў у космасе 7,9 сут.
генерал-палкоўнік (1978). Праф. (1988). Беларус. Скончыў 1-е Кіеўскае артыл. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950), акадэмію Ген. штаба (1964). У Вял.Айч. вайну ў складзе дывізіёна аэрастатаў артыл. назірання ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Прыбалт. франтах. У 1944 удзельнік вызвалення Беларусі. Пасля вайны на камандных і штабных пасадах. У 1974—77 нач. штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1978—81 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі, у 1981—85 гал.ваен. саветнік у Рэспубліцы Куба, у 1985—92 нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80. Вярх. Савета СССР у 1979—84.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СІК (Алег Аляксандравіч) (н. 4.12. 1915, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), маршал бранятанк. войск (1975). Праф. (1972), ганаровы акадэмік Акадэміі ваен. навук Рас. Федэрацыі (1995). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Зах., 3-м Бел. франтах. 2.7.1944 4-я гв.танк. брыгада на чале з палк. Л. зламала супраціўленне праціўніка пад Мінскам (у раёне в. Гарадзішча) і раніцай 3 ліп. адна з першых увайшла ў горад. Пасля вайны на камандных і кіруючых пасадах у Сав. арміі, выкладчык у Ваен. акадэміі Генштаба, у 1969—78 нач.Ваен. акадэміі бранятанк. войск імя Маліноўскага. Ганаровы грамадзянін г. Мінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РТУР ((MacArthur) Дуглас) (26.1. 1880, г. Літл-Рок, штат Арканзас, ЗША — 5.4.1964),
амерыканскі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1944). Скончыў ваен. вучылішча ва Уэст-Пойнце (1903), якое ўзначальваў у 1919—22. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1930—35 нач. штаба арміі ЗША, 1935—37 ваен. саветнік на Філіпінах (у 1936—37 фельдмаршал філіпінскай арміі), потым у адстаўцы. У 2-ю сусв. вайну з ліп. 1941 зноў на ваен. службе: камандуючы ўзбр. сіламі ЗША на Д. Усходзе. У 1942—51 галоўнакамандуючы саюзнымі ўзбр. сіламі ў паўд.-зах. частцы Ціхага ак., прыняў капітуляцыю Японіі; адначасова ў 1945—51 узначальваў акупацыйныя сілы ЗША ў Японіі. У 1950—51 камандуючы ўзбр. сіламі ААН у Карэйскую вайну 1950—53, прыхільнік выкарыстання ядз. зброі. У крас. 1951 звольнены ў адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНКЕ́ВІЧ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПСБВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАШЭ́НКА (Фёдар Апанасавіч) (19.6.1896, в.Вял. Любшчына Віцебскага р-на — 27.10.1976),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Смаленскія пях. курсы чырв. камандзіраў (1920), Маскоўскія курсы сярэдняга камсаставу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 служыў у БВА. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Беларусі, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Да 1956 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. Ганаровы грамадзянін г. Браціслава (Славакія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕМ ((Bem) Юзаф) (17.3.1794, г. Тарнаў, Польшча — 10.12.1850),
польскі ваен. і паліт. дзеяч, ваен. тэарэтык. Генерал польск., венг. і тур. армій. Удзельнік кампаніі 1812 у складзе войскаў Напалеона. У 1815—25 афіцэр арміі Каралеўства Польскага, звольнены за ўдзел у тайнай патрыят. арг-цыі. У час паўстання 1830—31 адзін з кіраўнікоў абароны Варшавы. Удзельнічаў у абароне рэв. Вены (кастр. 1848), узначаліў венг. армію (1849). Пасля паражэння венг. рэвалюцыі ўцёк у Турцыю, прыняў іслам і пад імем Мурат-пашы служыў у тур. арміі. Аўтар прац па матэматыцы, ваен. справе, гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮ́ХЕР (Васіль Канстанцінавіч) (1.12.1889, в. Баршчынка Яраслаўскай вобл., Расія — 9.11.1938),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1917 у Чырв. гвардыі. У 1919 камандаваў 51-й дывізіяй у баях супраць Калчака, у 1920 — пры абароне Кахоўскага плацдарма і штурме Перакопа. У 1921—22 галоўнакамандуючы, ваен. міністр і старшыня Ваен. савета Далёкаўсходняй рэспублікі. Пасля грамадз. вайны нач. Ленінградскага ўмацаванага раёна, камандуючы войскамі Укр.ваен. акругі. З 1929 камандуючы Далёкаўсх.: арміяй. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1956.
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАЎ (Андрэй Лявонцьевіч) (20.8.1901, хутар Бондараў Новааскольскага р-на, Расія — 23.9.1961),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваен. школу (1927), курсы ўдасканалення камсаставу (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1942). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну ў вер. 1943 часці 17-га гв. стралк.корпуса пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро каля в. Верхнія Жары Камарынскага р-на, захапілі плацдарм і, развіваючы наступленне, фарсіравалі Прыпяць. Да 1995 у Сав. Арміі.