загнюсі́ць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., што.

Разм. Забрудзіць. Загнюсіць ваду ў рэчцы. Загнюсіць падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змуці́ць, змучу, змуціш, змуціць; зак., што.

Узбоўтваючы, зрабіць мутным; замуціць (пра вадкасці). Змуціць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Піць што‑н. шумнымі глыткамі. Лыкаць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усплёснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Плёснуць, з шумам узняць уверх (ваду, вадкасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідрапла́н

(ад гідра- + -план)

самалёт, прыстасаваны для пасадкі на ваду і ўзлёту з вады; гідрасамалёт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перакача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць усё, многае.

П. бочкі ў падвал.

2. што. Разгладзіць качалкай усё, многае.

П. усю бялізну.

3. што. Пампуючы (насосам), перамясціць.

П. ваду ў вадасховішча.

П. бензін у каністру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВО́ДНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,

агульная назва відаў спорту, якія звязаны з вадой. Да іх адносяцца вадналыжны спорт, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ, віндсёрфінг, вяслярны слалам, воднае пола, водна-маторны спорт, падводны спорт, парусны спорт, скачкі ў ваду і інш.

т. 4, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

submerge [səbˈmɜ:dʒ] v.

1. апуска́ць; апуска́цца (у ваду)

2. затапля́цца;

be submerged by paperwork патану́ць у папе́рах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bring to light

вы́явіць, вы́весьці на чы́стую ваду́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

submersible

[səbˈmɜ:rsəbəl]

adj.

які́ мо́жна акуна́ць, апуска́ць у ваду́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)