ЭКАНОМІКА БУДАЎНІЦТВА
Як навука эканоміка будаўніцтва на Беларусі пачала складвацца ў 1920-я г. Пытанні гэтай галіны вывучаліся ў Дзяржплане БССР, галіновых наркаматах, Ін-це эканомікі АН Беларусі, БПІ. Асн. навук. распрацоўкі былі звязаны з тэхн. пераўзбраеннем буд. арг-цый, удасканаленнем структуры капітальных укладанняў, індустрыялізацыяй буд. вытворчасці. У пасляваенныя гады найбольшая ўвага аддавалася распрацоўцы эканам. асноў сістэмы планавання і кіравання буд. комплексам, павышэння матэрыяльнай зацікаўленасці буд. арг-цый, скарачэння тэрмінаў уводу ў дзеянне асн. фондаў. У 1970—80-я г. вывучаліся пытанні арг-цыі працы, павышэння эфектыўнасці буд. вытворчасці, удасканалення механізму гаспадарання ў буд. арг-цыях, укаранення калектыўнага і брыгаднага падраду, эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, пошуку рэзерваў зніжэння кошту буд-ва (М.Ц.Архіпец, У.Ф.Бохан, Л.М Варабей, У.Г.Еўтух, Я.М.Лемеш, І.Т.Хачатуранц).
У наш час пытанні эканомікі буд-ва даследуюцца ў навук. арг-цыях Мін-ва архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь, Н.-д. эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь, Ін-це эканомікі Нац. АН Беларусі, Бел. нац. тэхн. ун-це, Бел. эканам. ун-це, Брэсцкім тэхн. ун-це і інш. З пач. 1990-х г. у н.-д. арэндным прадпрыемстве «Будэканоміка» Мін-ва архітэктуры і буд-ва Рэспублікі Беларусь вядуцца даследаванні па пытаннях удасканалення арганізац. структуры кіравання буд. комплексам, эфектыўнасці інвестыцый у буд-ве (Л.М.Варабей, С.В.Старынскі), кіравання маёмасным комплексам і распрацоўкі варыянтных прагнозаў раздзяржаўлення і прыватызацыі дзярж. буд. арг-цый (Е.М.Кучар, Л.А.Ігнаценка), нарміравання працы, стымулявання рэсурсазберажэння, укаранення новай сістэмы якасці на буд. прадпрыемствах (Г.Я.Эцін), фарміравання практыкі падрадных таргоў у буд-ве (Л.М.Варабей, У.Я.Адамовіч); вядуцца прававыя даследаванні ў сферы буд. дзейнасці (У.Ф.Бохан, Р.Я.Грунтова, Л.М.Кавалёва). У Брэсцкім тэхн. ун-це вывучаюцца праблемы інавацыйнай адаптыўнасці і канкурэнтаздольнасці ў буд-ве (Э.П.Галавач, А.І.Рубахаў), ствараюцца методыкі аналізу дзейнасці буд. арг-цый ва ўмовах рынку (П.М.Івароўскі). У Рэсп. навук.-тэхн. цэнтры па цэнаўтварэнні ў буд-ве даследуюцца пытанні цэнаўтварэння і фарміравання стартавай прапановы інвестара пры буд-ве аб’ектаў (У.М.Столпнер). Фарміраванне ў Беларусі рынку нерухомасці прывяло да ўзнікнення прынцыпова новага кірунку ў эканоміцы буд-ва — эканомікі нерухомасці, які паступова вылучаецца ў самаст. навук. сферу (П.С.Гейзлер, Л.Г.Саяніна, М.Ю.Трыфанаў). Даследуюцца пытанні фарміравання і развіцця сістэмы пазабюджэтнага фінансавання жыллёвага буд-ва, механізмаў і фін. тэхналогій іпатэчнага жыллёвага крэдытавання, прыцягнення фін. жыллёвых інвестыцый (У.Г.Еўтух, С.А.Мартынаў, Э.І.Пятровіч, А.Д.Сідарэнка).
Літ.:
Евтух В.Г. Эффективность строительного производства: проблемы, поиск, практика. Мн., 1983;
Воробей Л.М. Совершенствование бригадных форм организации труда в строительстве. М., 1986;
Архипец Н.Т. Экономия материальных ресурсов в строительстве. М., 1988;
Жилищная политика в Республике Беларусь в условиях перехода к рыночной экономике. Мн., 1996;
Иваровский П.Н. Анализ деятельности строительно-монтажных организаций. Брест, 2003.
С.А.Мартынаў.
т. 18, кн. 2, с. 479