ПУТУМА́ЙО (Putumayo),

рака ў Паўд. Амерыцы, левы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу служыць мяжой паміж Калумбіяй з Эквадорам і Перу; нізоўі ў Бразіліі, дзе наз. Іса (Isá). Даўж. 1580 км, пл. басейна 123 тыс. км². Вытокі ў паўд. ч. Цэнтр. Кардыльеры Андаў Калумбіі, цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе ад крас. да ліпеня. Сярэдні расход вады каля 7,2 тыс. м³/с. Суднаходная да г. Пуэрта-Асіс (на 1350 км).

т. 13, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кардына́л

(польск. kardynał, ад лац. cardinalis = галоўны)

1) вышэйшы (пасля папы) духоўны сан у каталіцкай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан;

2) пеўчая птушка сямейства аўсянкавых з ярка-чырвоным пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

геры́лья

(ісп. guerilla, памянш. ад guerra = вайна)

назва партызанскай вайны ў Іспаніі і Лац. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анако́нда

(ісп. anaconda)

самая вялікая змяя сям. удававых, якая водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нотатрэ́ма

(ад гр. notos = спіна + trema = адтуліна)

жаба сям. квакшавых, якая пашырана ў Паўд. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пронунсіяме́нта

(ісп. pronunciamiento, ад лац. pronuntio = аб’яўляю)

дзяржаўны ваенны пераварот у Іспаніі і Лац. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пу́ма

(ісп. puma, ад перуан. puma)

буйны лясны драпежнік сям. кашэчых, які водзіцца ў Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тра́пер

(англ. trapper)

паляўнічы на пушнога звера ў Паўн. Амерыцы, які карыстаецца ў асноўным пасткамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпіна́т

(ням. Spinat)

травяністая расліна сям. лебядовых з ядомым лісцем, пашыраная ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Галандская

(галанд. West Indische Compagnie),

гандлёвая кампанія ў 1621—1791. Мела манапольнае права на гандаль і каланізацыю ў Амерыцы і Зах. Афрыцы (атрымала ад Генеральных штатаў). Служыла прыкрыццём для вядзення ваен.-пірацкіх і кантрабандных аперацый на акіянскіх камунікацыях, а таксама гандлю рабамі. Захапіла значную ч. Бразіліі, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, дзе быў заснаваны Новы Амстэрдам (пазней Нью-Йорк), шэраг астравоў Вест-Індыі. Пазней яе выцеснілі з Бразіліі партугальцы, з Паўн, Амерыкі — англічане.

т. 4, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)