even

[ˈi:vən]

1.

adj.

1) з ро́ўнай паве́рхняй; гла́дкі

2) ро́ўны; адно́лькавы; раўнаме́рны

with an even motion — ро́ўным хо́дам

in even shares — паро́ўну, на ро́ўныя ча́сткі

even distribution — раўнаме́рнае разьмеркава́ньне

3) цо́тны

even number — цо́тны лік

4) дакла́дны, якра́з

5) спако́йны, ураўнава́жаны (хара́ктар)

2.

adv.

1) ро́ўна, паро́ўну

2) якра́з; на́ват; аж

even unto death — аж да сьме́рці

even if, informal — хоць бы, на́ват, на́т

•

- be even

- get even

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гля́нец, ‑нцу, м.

1. Бляск начышчанай адпаліраванай або пакрытай лакам паверхні. [Аўтамабіль] быў чысценькі і аж зіхацеў на сонцы сваім лакавым глянцам. Якімовіч. // перан. Бляск вачэй, валасоў, скуры і інш. На рукі гэтай маладзіцы гляньце: яны і чорныя, яны аж з глянцам. Дубоўка.

2. перан. Беззаганны выгляд; знешняя культурнасць. Пан камендант цалкам разгубіўся, і ўвесь яго глянец знік, як з мокрай курыцы. Машара.

[Ням. Glanz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмакрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Стаць мокрым (звычайна ад поту). Блукалі [хлопчыкі], як мне здалося, вельмі доўга, аж узмакрэлі, калі, нарэшце, нейкім цудам выйшлі проста да смалярні. Ваданосаў. Ад напружанасці ў .. [Кастуся] узмакрэлі далоні, і ад гэтага ён яшчэ больш бянтэжыўся. Гаўрылкін. Але як змерклася, калі ўсе паснулі, Галя дала волю слязам, яна амаль да раніцы прахліпала ў падушку, аж навалачка ўзмакрэла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хры́пнуць ​1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да хрыпець.

хры́пнуць ​2, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Пачынаць гаварыць хрыпла, траціць чыстату голасу. Паліна заглянула ў блакноцік.. А палове сёмай — нарада. Як надакучылі яны!.. Амаль кожны дзень — адна за другой. Спрачаюцца, аж хрыпнуць людзі. Савіцкі. Аж хрыпнуць пад вятрамі каштаны. Нясе ў глыбіні адарваны буй... Бураўкін. // Станавіцца хрыплым (пра голас). У спевака голас пачаў хрыпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́нь, ‑і, ж.

Разм. Нізкі заліўны луг каля ракі. Разлілася рака. Яна выйшла з берагоў і заліла балонь на левым беразе аж да лесу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабе́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да кабеты, належыць ёй; жаночы. Кабечы лёс. □ А спеў дзявочы і кабечы аж разлягаўся ў шчыры лес. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-чаго.

Прывезці ў вялікай колькасці. [Рыгор:] — Нам усяго [дачка] напрывозіла: рабой паперы на сцены — аж дванаццаць трубак. А бабе — усяго. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паахрыпа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. Навокал такая парнасць і цеплыня, аж драчы ў лазняку за агародам паахрыпалі ад крыку. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаве́ць, ‑ее; зак.

Зрабіцца навейшым, абнавіцца. На касынцы сапраўды было многа пылу, аж белы струменьчык мільгануў паўз вуха, як [дзяўчына] страпянула. Касынка адразу нібы панавела. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Нагнуць, нахіліць усё, многае. Усё балота ўкрыла раса — кроплі такія важкія, што аж панагіналі да самай зямлі травінкі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)