Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск.literatura < лац.litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТА́ТУС САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
суадноснае становішча (пазіцыя) індывіда або групы ў сац. сістэме, якое вызначаецца па шэрагу эканам., прафес., этн. і інш. спецыфічных для дадзенай сістэмы адзнак (пол, узрост, прафесія, адукацыя, даход і інш.). Упершыню паняцце «С.с.» выкарыстаў у канцы 19 ст.англ. гісторык Г.Мэн. К.Маркс і Ф.Энгельс лічылі, што аб’ектыўнай асновай становішча індывідаў у грамадстве з’яўляецца грамадская практыка, іх сумесная дзейнасць, якая набывае ў ходзе развіцця асаблівыя гіст. формы. М.Вебер сцвярджаў, што стратыфікацыя грамадства і становішча індывіда ў ім вызначаюцца не толькі эканам. кампанентамі (доступ да сродкаў вытв-сці, грамадскіх багаццяў), але і сац. ролямі і пазіцыямі. Кожны індывід мае некалькі статусных характарыстык Вылучаецца гал.статус, які і вызначае становішча асобы ў грамадстве. У залежнасці ад таго, якую пазіцыю займае чалавек у грамадстве дзякуючы спадчынным адзнакам (сац. паходжанне, раса, нацыянальнасць і інш.) або асабістым намаганням (адукацыя, кваліфікацыя і г.д.), адрозніваюць прыродны і дасягальны С.с. Суадносіны іх у сац. структуры грамадства з’яўляюцца паказчыкамі характару эканам. і паліт. улады, якая і вызначае адпаведную структуру С.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫ́ЙНАЯ ШКОЛА,
асноўны тып установы адукацыі, які забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.
На фарміраванне еўрап. С.а.ш. паўплывала ант. традыцыя (гл.Класічная адукацыя), што абумовіла перавагу гуманітарных ведаў у змесце адукацыі і вызначыла назву школы — гімназія (у Еўропе пашырана з 16 ст.). Развіццё індустр. грамадства садзейнічала ўзнікненню ў 18 ст. новага тыпу С.а.ш. — рэальных навучальных устаноў, дае пераважала вывучэнне прыродазнаўчых. дакладных і прыкладных навук, новых моў. Гэтыя тыпы С.а.ш. з рознымі варыянтамі інтэграцыі захаваліся ў большасці еўрап. краін і ў наш час.
На Беларусі пасля 1918 устаноўлены адзіны тып 9-гадовай дзярж., прац.політэхн. школы. У 1932 адбыўся пераход да 10-гадовай політэхн. С.а.ш. У 2-й пал. 1950-х г. у С.а.ш. ўведзены элементы вытв. навучання, у 1959 яна пераўтворана ў прац.політэхн. с.а.ш. з вытв. навучаннем (тэрмін навучання 11 гадоў). У 1966 С.а.ш. зноў стала 10-гадовай. У 1984 здзейснены пераход да 11-гадовай агульнаадук. школы. У канцы 1980—пач. 1990-х г. з’явіліся гімназіі ліцэі. З 1998 пачалася рэформа С.а.ш. У межах яе рэалізацыі ўведзены абавязковая 10-гадовая і 12-гадовая агульная сярэдняя адукацыя. Структура С.а.ш. ўключае: 4-гадовую пач. адукацыю (падрыхтоўчы, 1—3-і класы; дзеці ад 6 да 10 гадоў), 6-гадовую базавую (4—9-ы класы; з 10 да 16 гадоў) і агульную сярэднюю адукацыю на базе ліцэйскіх класаў (10—11-ы класы; 17—18 гадоў). Удасканаленне зместу адукацыі ў С.а.ш. накіравана на забеспячэнне гарманічнага развіцця асобы, авалоданне ёю асновамі нац. і сусв. культуры, падрыхтоўку да самаст. жыцця. Для гэтага ўкараняюцца новыя адукац. тэхналогіі. У 2001/02 навуч.г. ў Рэспубліцы Беларусь было 2770 дзённых С.а.ш. (больш за 1,26 млн. вучняў) і 86 вячэрніх зменных (каля 23,4 тыс. навучэнцаў). Гл. таксама Сярэдняя адукацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ВЫШЭ́ЙШЫ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖЗасн. ў 1982 у г. Баранавічы як пед. вучылішча, якое ў 1994 пераўтворана ў пед. каледж, а ў 1997 атрымала статус ВНУ. У 2003/04 навуч.г. ф-ты: пач. адукацыі; замежных моў, тэхналогіі і дашкольнай адукацыі. На базе агульнай сярэдняй адукацыі рыхтуе пед. работнікаў па спецыяльнасцях: замежная мова (англ.), бел. мова і л-ра; замежная мова (англ.), тэхналогія (абслуговая праца); замежная мова (ням.), бел. мова і л-ра; тэхналогія (абслуговая праца); сац. педагогіка; практычная псіхалогія і тэхналогія (абслуговая праца); дашкольная адукацыя і замежная мова (англ.); дашкольная адукацыя, практычная псіхалогія; англ. мова, ням. мова. На базе сярэдняй спец. адукацыі вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях: пач.адукацыя і сац. педагогіка; тэхналогія (абслуговая праца) і сац. педагогіка, 7 прадметных кафедраў, больш за 200 выкладчыкаў, у т. л. 10 д-роў і 25 канд. навук, н.-д. лабараторыя па праблеме папераджальнай адаптацыі студэнтаў да пед. дзейнасці, прадметныя кабінеты і лабараторыі, б-ка, спадарожнікавае тэлебачанне. Навучаецца каля 2 тыс. студэнтаў.
Праводзяцца комплексныя навук. даследаванні па праблемах педагогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання асобных дысцыплін, філалогіі, лінгвістыкі, філасофіі, біялогіі, тэхналогіі машыннай апрацоўкі і перапрацоўкі матэрыялаў. Выпускаюцца навук.-метадычныя зб-кі «Актуальныя праблемы прафарыентацыі і прафадаптацыі», «Актуальныя праблемы германістыкі і прафесійна-педагагічнай іншамоўнай адукацыі». Выдадзены працы «Фарміраванне прафесіяналізму ў навучэнцаў педагагічнага каледжа» П.П.Шоцкага (1999), «Фарміраванне прафесіяналізму настаўніка: праблемы, пошукі вырашэння на мяжы стагоддзяў» (ч. 1—2, 2000), «Папераджальная адаптацыя студэнтаў да педагагічнай дзейнасці (крызісы, спосабы папярэджвання і змякчэння» Л.Ф.Мірзаянавай (2003) і інш. З дня заснавання пед. каледж узначальвае П.П.Шоцкі (гл. Дадатак).
Літ.:
Развитие учебного заведения: проблемы, варианты решения: Юбилейный сб. науч. статей, посв. 20-летию Барановичского гос. высшего пед. колледжа. Ч. 1. Барановичи, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэхні́чныв разн. знач. техни́ческий;
~ная адука́цыя — техни́ческое образова́ние;
~ныя культу́ры — техни́ческие культу́ры;
○ т. мі́німум — техни́ческий ми́нимум;
т. рэда́ктар — техни́ческий реда́ктор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕ́ТЛЕН (Bethlen) Габар (1580, г. Ілія, Румынія — 15.11.1629),
князь Трансільваніі (Семіграда) у 1623—29, кароль Венгрыі [1620—21]. Кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венг. каралеўстве (з 1619). У час Трыццацігадовай вайны 1618—48 разам з Чэхіяй выступіў супраць ням. імператара і караля Венгрыі Фердынанда II, заняў значную частку Венг. каралеўства і быў абраны каралём. Час кіравання Бетлена называюць залатым векам Трансільваніі (развіваліся гаспадарка, адукацыя і мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
семіна́рскі1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семінара. Семінарскія заняткі.
семіна́рскі2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да семінарыі, семінарыстаў. Семінарская адукацыя. □ [Поп] успамінаў якую-небудзь, з юнацкіх яшчэ год сваіх, семінарскую песеньку.Чорны.// Уласцівы семінарыстам, такі, як у семінарыстаў. Семінарскі жаргон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматбако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы для некалькіх зацікаўленых бакоў ці ўдзельнікаў чаго‑н. Шматбаковы дагавор. Шматбаковыя пагадненні.
2. Які вызначаецца шырынёй, разнастайнасцю; рознабаковы. Шматбаковая дапамога. Шматбаковая адукацыя. □ Працэсы, характэрныя для жыцця сялянства канца XIX і пачатку XX ст.. знайшлі.. [у творах Я. Купалы] шматбаковае адлюстраванне.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pozaszkolny
pozaszkoln|y
пазашкольны;
lektura ~a — пазакласнае чытанне;
oświata ~a — пазашкольная адукацыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Áusbildungf -, -en
1) адука́цыя, навуча́нне; падрыхто́ўка
2) удаскана́льванне
3) узнікне́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)