кал, -у, м.

Змесціва кішэчніка, якое выдзяляецца пры спаражненні.

|| прым. ка́лавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калабарацыяні́ст, -а, Мі́сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Здраднік, які супрацоўнічае з ворагамі сваёй радзімы ў час яе акупацыі.

Калабарацыяністы часоў Другой сусветнай вайны.

|| прым. калабарацыяні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кала́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: наклейванне на якую-н. аснову матэрыялаў рознай фактуры і колеру; сам твор, выкананы такім чынам.

2. Прыём эклектычнага спалучэння разнародных элементаў (па форме, змесце, якасці і пад.), а таксама выраб, створаны з выкарыстаннем такога прыёму.

|| прым. кала́жны, -ая, -ае.

К. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калаіда́льны гл. калоід.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калама́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Лёгкая выязная павозка на рысорах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

калама́зь, -і, ж.

Калёсная мазь з дзёгцю, смалы і солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каламбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жарт, заснаваны на камічным выкарыстанні блізкіх па гучанні слоў або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў.

|| прым. каламбу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каламбуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто любіць каламбурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каламбу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Гаварыць каламбуры.

|| зак. скаламбу́рыць, -ру, -рыш, -рыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каламе́са, -ы, ж. (разм.).

Негустая сумесь чаго-н.; месіва.