ідыягра́ма

(ад ідыя- + -грама)

схематычнае адлюстраванне гаплоіднага (гл. гаплоід) набору храмасом арганізма, якія размяшчаюць у рад адпаведна з іх памерамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магнітастры́кцыя

(ад магніта- + лац. strictio = нацягванне)

змяненне формы або памераў цел (з нікелю, нікелевага ферыту і інш.) пры іх намагнічванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

марфанало́гія

[ад мар(фалогія) + фаналогія]

раздзел мовазнаўства, які вывучае сувязі марфалогіі і фанетыкі, гукавую будову марфем у залежнасці ад іх узаемасувязей у розных словах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метагемаглабі́н

(ад мета + гемаглабін)

прадукт акіслення гемаглабіну некаторымі ядамі (нітратамі, нітрытамі, анілінам і інш.), часам лякарствамі пры паглынанні іх арганізмам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гомацэнтры́чны

(ад гома + цэнтр);

г. пучок — пучок светлавых прамянёў, у якім самі прамяні (або іх працяг) перасякаюцца ў адным пункце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артапеды́чны

(ад артапедыя)

які мае дачыненне да артапедыі, прызначаны для лячэння дэфармацый цела або для іх кампенсацыі (напр. а. абутак).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

азо́лы

[ад аз(от) + -ол]

пяцічленныя гетэрацыклічныя злучэнні, якія маюць у цыкле атамы вугляроду і не менш як два гетэраатамы, адзін з іх азот.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акінаспермі́я

(ад а- + гр. kineo = прыводзіць у рух + сперма)

поўная нерухомасць жывых сперматазоідаў у сперме і няздольнасць іх да апладнення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агрэсі́ны

(ад лац. aggredere = нападаць)

прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў, якія садзейнічаюць пранікненню патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнню і распаўсюджванню.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брадзо́т

(нарв. bratsot, ад brad = раптоўны + sott = хвароба)

інфекцыйная хвароба авечак, якая паражае іх унутраныя органы і прыводзіць да гібелі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)