ЗАХІ́ДАВА Лютфі (н. 6.11.1925, г. Канібадам, Узбекістан),
таджыкская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1957). Вучаніца В.Вайнонена і інш. З 1941 салістка Тадж.т-ра оперы і балета імя Айні. Першая балерына-таджычка, якая авалодала тэхнікай класічнага танца. З роляў: Дыльбар («Дыльбар» А.Ленскага), Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў Георгій Восіпавіч (13.3.1905, в. Платцоўка Саратаўскай вобл., Расія — 21.9.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). На фронце з 1941. Штурмавая авіядывізія пад камандаваннем К. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944, асабіста К. зрабіў 22 баявыя вылеты. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ Леў Якаўлевіч (30.4.1879, Кіеў —6.1.1921),
расійскі хімік-тэхнолаг, адзін з арганізатараў сав.хім. прам-сці. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1910). У 1911—15 кіраваў буд-вам першых у Расіі з-даў па вытв-сці каніфолі і шкіпінару, хлараформу і вадкага хлору. З 1918 заг. аддзела хім. прам-сці ВСНГ. Ініцыятар стварэння Цэнтр.хім. лабараторыі ВСНГ (1918; з 1931 Фіз.-хім.ін-тімя К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЙКО́ Аляксей Іванавіч (18.5.1911, в. Раўнаполле Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — сак. 1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Радавы К. вызначыўся пры адбіцці шматлікіх атак пяхоты ворага 2—6.3.1943 на Паўд.-Зах. фронце каля чыг. ст. Тараноўка Харкаўскай вобл. (Украіна) у складзе ўзвода пад камандаваннем лейт. П.М.Шыроніна. Загінуў у баі. Станцыя перайменавана ў ст.імя 25 герояў-шыронінцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́Д (Leōnidas; 508 ці 507, Спарта — 480 да н.э.),
цар Спарты ў 488—480 да н.э. У час грэка-персідскіх войнаў узначаліў у 481 да н.э. аб’яднанае войска грэч. гарадоў супраць перс. цара Ксеркса I, які ўварваўся ў Грэцыю. Загінуў у бітве каля Фермапілаў, калі з невял. атрадам прыкрываў адыход асн. часткі грэч. войска. У ант. л-ры імя Л. — сімвал патрыятызму і воінскай доблесці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ХІМВАЛАКНО́» імя У.І.Леніна.
Створана ў 1975 у Магілёве. У складзе аб’яднання: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Магілёўскі завод штучнага валакна, з-ды: арган. сінтэзу, поліэфірных нітак, рамонтна-мех., па перапрацоўцы прамысл. сцёкавых вод і апрацоўцы асадку; вытв-сцьсінт. комплексных нітак. Асн. прадукцыя (1999): дыметылтэрафталат, поліэтылентэрафталат, поліэфірныя валокны і ніткі, віскозная тэкст. нітка, віскозная абалонка для сасісак, поліпрапіленавая плёнка, тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ.
Створана ў 1960 на базе вышывальнай арцелі імя Н.Крупскай. Асн. прадукцыя: строчанавышытыя, трыкат. вырабы (жаночыя сукенкі, блузы, касцюмы, спадніцы і інш.) з традыц.бел. арнаментам, сувеніры з саломы і дрэва. Створаны ўчастак па вырабе сувеніраў з ільновалакна (жанравыя кампазіцыі, фігуркі людзей). Працуе апорны пункт па рабоце з майстрамі-надомнікамі.
Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў. К.Арцёменка. Кампазіцыя «Хлеб-соль». 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЛІЙ КАПІТАЛІ́ЙСКІ Марк (Marcus Manlius Capitolinus; ? — 384 да н.э.),
старажытнарымскі палкаводзец, консул (392 да н.э.), патрыцый. Камандаваў рым. войскамі ў вайне з эквамі (392 да н.э.), выратаваў Капітолій ад галаў (387 да н.э., адсюль ганаровае імя Капіталійскі). У 385 да н.э. выступіў у абарону плебеяў, у т. л. супраць даўгавога рабства. У 384 да н.э. абвінавачаны патрыцыямі ў імкненні да тыраніі і скінуты з Тарпейскай скалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЗЕНКА Ганна Міхайлаўна (н. 6.3.1948, в. Альбянка Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1992). Скончыла Мінскі пед.ін-тімя Горкага (1971). З 1974 у Віцебскім ун-це (з 1991 заг. кафедры агульнага і рус. мовазнаўства). Даследуе бел. і рус. мовы, анамастыку. Аўтар кніг: «Урбананімія Беларусі» (1991), «Назвы вуліц расказваюць» (1995), «Беларуская анамастыка» (1997) і інш.
Засн. ў 1924 у Мінску як працоўны калектыў кашалёчнікаў. З 1929 рымарска-галантарэйная ф-ка «Усход». У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1944, пазней рэканструявана і расшырана. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Галантэя». Асн. прадукцыя (1999): сумкі жаночыя з натуральных і штучных скур, сумкі дарожныя, спартыўныя, ранцы, рукзакі, чамаданы, вырабы дробнай галантарэі, пальчаткі, рамяні паясныя і гадзіннікавыя.