РАДЗЮКІ́,

вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Бярозаўка, на аўтадарозе Шаркаўшчына — Глыбокае. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на Пд ад гар. пас. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 213 км ад Віцебска. 588 ж., 249 двароў (2001). Прадпрыемства па пашыве скуранога адзення. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ДУГА,

вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож, на аўтадарозе Ветка — в. Прысно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнЗ ад г. Ветка, 25 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Касцюкоўка. 584 ж., 252 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ДУША,

вёска ў Чырвонабярэжскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на З ад г. Жлобін, 113 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг. 814 ж., 338 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і чырвонаармейцаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМЯЗЫ́,

вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэрцень, на аўтадарозе Ельск—Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на З ад горада і чыг. ст. Ельск, 192 км ад Гомеля. 510 ж., 230 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНІКІ,

вёска ў Мокраўскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пн ад г. Пружаны, 100 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 187 ж., 61 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (2-я пал. 19 ст.).

т. 13, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДНЯ,

вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Ловаць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 65 км на ПнУ ад г. Гарадок, 104 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Езярышча. 260 ж., 141 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВА́,

вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня, на скрыжаванні аўтадарог на Горкі, Оршу і Дуброўна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПнЗ ад г. Горкі, 101 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Зубры. 389 ж., 176 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 14, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКАЛО́ВА,

вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Бяроза, 100 км ад Брэста. 790 ж., 244 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Багародзіцкая царква (1820).

т. 14, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКАЛО́ЎКА,

вёска ў Язёрскім с/с Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Лабчанка, каля аўтадарогі Чэрыкаў—Слаўгарад. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдЗ ад г. Чэрыкаў, 92 км ад Магілёва, 47 км ад чыг. ст. Крычаў. 464 ж., 145 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛТАНО́ВА,

вёска ў Дземяхоўскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл., каля р. Ведрыч. Цэнтр саўгаса. За 15 км на З ад г. Рэчыца, 65 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Дземяхі. 970 ж., 398 двароў (2001). Камбінат харч. прадуктаў «Палессе». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)