Е́НСЕН ((Jensen) Іаганес Ганс Даніэль) (25.6.1907, г. Гамбург, Германія — 11.2.1973),
нямецкі фізік-тэарэтык. Чл. Гайдэльбергскай АН (1949). Скончыў Гамбургскі ун-т (1932), дзе і працаваў у 1937—41. З 1941 праф. Гановерскага тэхнал. ін-та, з 1949 — Гайдэльбергскага ун-та. Навук. працы па ядз. фізіцы і фіз. цвёрдага цела. Даследаваў узаемадзеянні іонаў у крышталях, атрымаў залежнасць поўнай энергіі крышталя ад міжатамнай адлегласці. Увёў паняцце спін-арбітальнай сувязі і распрацаваў абалонкавую мадэль атамнага ядра (1950). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з М.Гёперт-Маер).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЛЕКСО́НЫ,
арганічныя злучэнні, пераважна амінаполіалкілкарбонавыя к-ты і іх вытворныя, здольныя ўтвараць устойлівыя ўнутрыкомплексныя злучэнні (хелаты) з катыёнамі. Найб. пашыраныя К.: этылендыамінтэтравоцатная к-та (камплексон II) (HOOCCH2)2NCH2CH2N(CH2COOH)2 і яе дынатрыевая соль (камплексон III, трылон Б.), нітрылатрывоцатная к-та (камплексон I) N(CH2COOH)3 — крышт. рэчывы, якія раствараюцца ў вадзе і шчолачах. Выкарыстоўваюць у камплексонаметрыі (тытраметрычны метад аналізу), як кампаненты мыйных сродкаў і фіксатараў (у фатаграфіі), стабілізатары харч. прадуктаў, сродкі для выдалення з арганізма таксічных металаў, для змякчэння вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІС ((Knies) Карл Густаў Адольф) (29.3.1821, г. Марбург, Германія — 3.8.1898),
нямецкі эканаміст, адзін з заснавальнікаў гістарычнай школы палітэканоміі. Праф. камеральных навук Фрайбургскага ун-та (1855—60), эканомікі Гайдэльбергскага ун-та (1865—96). У сваёй асн. працы «Палітычная эканомія з гістарычнага пункту погляду» (1853) крытыкаваў палажэнні класічнай палітэканоміі, адмаўляў існаванне агульных эканам. законаў развіцця, выступаў супраць класічнага паняцця выгады індывідуума як гал.эканам. рэгулятара паводзін індывідуумаў, падкрэсліваў значэнне такіх якасцей, як адчуванне свайго ўдзелу ў грамадстве, справядлівасці і сумленнасці. Прыхільнік металістычнай тэорыі грошай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУ́Н (Сяргей Раманавіч) (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-танар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ ((Loewi) Ота) (3.6.1873, г. Франк фурт-на-Майне, Германія — 25.12.1961). аўстрыйскі фізіёлаг і фармаколаг. Д-р медыцыны (1896). Скончыў Страсбурскі ун-т (1906). У 1909—38 праф. ун-та ў г. Грац (Аўстрыя),
з 1940 праф.мед. каледжа Нью-Йоркскага ун-та. Адзін са стваральнікаў тэорыі хім. перадачы нерв. ўзбуджэння. Устанавіў механізм рэгулявання дзейнасці сэрца з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў — медыятараў. якія ўтвараюцца ў нерв. канцах клеткі — сінапсах. Высветліў ролю ацэтылхаліну ў перадачы нерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 1936 (разам з Г.Дэйлам).
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954), Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі мастацтваў і навук і Аўстр.АН (1963). Скончыў Венскі ун-т (1936). У 1936 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Д-р філасофіі Кембрыджскага ун-та (1940). З 1947 кіраўнік групы малекулярнай біялогіі, у 1962—79 заг. лабараторыі Кембрыджскага ун-та. Навук. працы па структуры бялкоў. Удасканаліў метад рэнтгенаструктурнага аналізу, расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з Дж.К.Кендру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФЛЮ́ГЕР ((Pflüger) Эдуард Фрыдрых Вільгельм) (7.6.1829, г. Ганаў, Германія — 16.3.1910),
нямецкі фізіёлаг. Вучыўся ў Магдэбургскім і Берлінскім ун-тах. З 1859 праф. Бонскага ун-та, арганізатар і кіраўнік Ін-та фізіялогіі пры ім. Навук. працы па рэфлекторнай дзейнасці спіннога мозга, дзеянні пастаяннага эл. току на нерв і мышцу, агульным абмене рэчываў, праблемах кровазвароту і інш. Адкрыў тармазны ўплыў сімпатычных валокнаў чэраўнага нерва на рух кішэчніка. Сфармуляваў закон электратону і палярны закон, якія ляглі ў аснову развіцця электратэрапіі і электрадыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНСАН ((Robinson) Мэры) (н. 21.5.1944, г. Баліна, Ірландыя),
ірландскі грамадскі і дзярж. дзеяч. Скончыла Трыніты-каледж Дублінскага ун-та і Гарвардскі ун-т (ЗША). Доктар права. У 1969—75 праф. Дублінскага ун-та. Набыла вядомасць як буйны спецыяліст у галіне еўрап. канстытуцыйнага і крымінальнага права, заснавальнік і дырэктар Ірл. цэнтра еўрап. права. Адна з актывістак жаночага руху Ірландыі. Чл.ірл. Сената (1969—89), да 1985 чл. Лейбарысцкай партыі Ірландыі. У 1990—97 прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі. З 1997 вярх. камісар ААН па правах чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Канадзе, грамадская навук.-культ.арг-цыябел. эміграцыі ў Канадзе. Засн. ў 1967 як аддзел Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (ЗША). З 1968 самаст.ін-т. З 1971 чл. Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя навук. канферэнцый, выставак бел.нар. мастацтва, лекцый па беларусазнаўстве, пашырэнне ведаў пра Беларусь у свеце і інш. Члены ін-та бралі ўдзел у канфер. канадскіх славян (1969, Таронта), па пытаннях канадскага шматкультуралізму (1978), у 1975 разам са Слав. аддзелам Атаўскага ун-та наладзілі Дні бел. чытанняў на тэму «Прысутнасць беларусаў на паўн.-амер. кантыненце». Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (г. Мінск, 1993), штогодніх Кангрэсаў навук. арг-цый (у складзе Асацыяцыі канадскіх славян). У розны час БІНіМ узначальвалі В.Жук-Грышкевіч, Я.Садоўскі, І.Шыманец-Сурвіла.
А.С.Ляднёва.
У бібліятэцы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДА́Р (Ягор Цімуравіч) (н. 19.3.1956, Масква),
расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, эканаміст. Унук пісьменніка А.Гайдара. Скончыў Маскоўскі ун-т, д-рэканам.навук. З 1980 працаваў ва Усесаюзным НДІ сістэмных даследаванняў, у 1985—87 вядучы навук. супрацоўнік Ін-та эканомікі і прагназавання навук.-тэхн. прагрэсу АНСССР, у 1987—90 на журналісцкай рабоце. У 1990 — 91 дырэктар Ін-таэканам. палітыкі Акадэміі нар. гаспадаркі СССР, у 1991 — 92 нам. Старшыні ўрада РСФСР па пытаннях эканам. палітыкі, міністр эканомікі і фінансаў, з лют. 1992 — міністр фінансаў, 1-ы нам. Старшыні ўрада па эканам. рэформе, выконваючы абавязкі Старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. У 1992 і з 1994 дырэктар Ін-таэканам. праблем пераходнага перыяду. У 1993—94 1-ы нам. Старшыні ўрада Расіі, міністр эканомікі. Старшыня партыі «Дэмакратычны выбар Расіі» (з 1994). У 1993—95 дэпутат Дзярж. думы. Гайдар пачаў практычнае ажыццяўленне курсу на рэфармаванне рас. эканомікі.