метылавы эфір метакрылавай кіслаты, CH2C(CH3)COOCH3. Бясколерная празрыстая вадкасць, tкіп 101 °C, шчыльн. 943 кг/м³. Неабмежавана раствараецца ў дыэтылавым эфіры, метаноле, абмежавана — у вадзе. Сумесь з паветрам (1,47—12,5% М. па аб’ёме) выбухованебяспечная. У прам-сці атрымліваюць дэгідратацыяй ацэтонцыянангідрыду ў прысутнасці метанолу. Выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці поліметылметакрылату (гл.Шкло арганічнае). Гл. таксама Метакрылаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЕМАНІ́ЧНЫ ВЕРШ,
вершаваны твор практычнага ці павучальнага характару. Форма М.в. аблягчае запамінанне пэўных правіл ці лічбаў. Такі верш пашыраны ў разнастайных жанрах дзіцячага фальклору (лічылкі, дражнілкі, заклікі, прагаворы):
Раз, два, тры, чатыры,
Мяне грамаце вучылі:
Ні чытаць, ні пісаць,
Толькі ў паплясы гуляць.
У бел. паэзіі М.в. трапляецца рэдка, пераважна ў парадыйных творах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСЦО́ВЫЯ ВЯТРЫ́,
вятры, якія маюць лакальнае пашырэнне, звязанае з геагр. асаблівасцямі пэўнага рэгіёна (яго рэльефам, наяўнасцю вял. вадаёмаў). Падзяляюцца на вятры, абумоўленыя пераважнамясц. цыркуляцыяй атмасферы (бара, брызы, фён, горна-далінныя вятры і інш.), і вятры, якія ўяўляюць сабой цячэнні агульнай цыркуляцыі атмасферы, змененыя мясц. ўмовамі — нізкімі т-рамі, запыленасцю паветра і інш. (напр., афганец, сірока, хамсін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНЬЧА́Н,
горад на У Кітая, на р. Ганьцзян. Адм. ц.прав. Цзянсі. Каля 1,2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, водных шляхоў у сістэме воз. Паянху. Цэнтр буйнога с.-г. раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДЭНШЭ́ЛЬДА АРХІПЕЛА́Г, Нордэншэльда архіпелаг. У паўд.-ўсх. частцы Карскага м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Распасціраецца з 3 на У на 93 км. 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: а-вы Вількіцкага, Цыволька, Пахтусава, Літке, Усходнія. Самы паўночны і найбольшы — Рускі. Складзены пераважна з вывержаных парод. Названы ў гонар швед. даследчыка Арктыкі Н.А.Э.Нордэншэльда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́САЎ.
Наса (Nassau), горад, сталіца Багамскіх Астравоў, на в-ве Нью-Провідэнс. Засн. ў сярэдзіне 17 ст. 172 тыс.ж. (1997, з прыгарадамі). Порт на Атлантычным ак. (вываз цытрусавых, ананасаў, сізалю, памідораў, губак). Міжнар. аэрапорт. Буйны фін. цэнтр (каля 250 банкаў і інш. крэдытна-фін. устаноў, пераважна ЗША). Прадпрыемствы апрацоўчай прам-сці. Кліматычны курорт. Ун-т. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БСКАЯ ГУБА́,
заліў Карскага м., каля берагоў Расіі, паміж паўастравамі Ямал і Гыданскі. Даўж. 800 км, шыр. 30—90 км, глыб. 10—12 м. Зах. бераг нізінны, усх.пераважна ўзвышаны і стромкі. На У ад О.г. адгаліноўваецца Тазаўская губа. Упадае р. Об. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы паўсутачныя (да 0,7 м). На зах. беразе порт Новы Порт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ПЕРАШЫ́ЕК (ісп. Istmo de Panama, англ. Isthmus of Panama),
найбольш вузкая ч.Цэнтр. Амерыкі ў Панаме, злучае мацерыкі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Абмываецца Карыбскім м. і Панамскім зал. Ціхага акіяна. Найменшая шыр. 48 км. Нізінная ўзгорыстая раўніна выш. да 180 м. Складзена пераважна з вулканічных парод. Вечназялёныя трапічныя лясы і саванны. У найб. нізкай ч. П.п. Панамскі канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СЕР ((Passer) Арэнт) (?—1637),
эстонскі скульптар і архітэктар. Паходзіў з Нідэрландаў. Працаваў пераважна ў Таліне (1589—1637) і г. Хаапсалу (1626—28). У творах апіраўся на традыцыі нідэрл.маньерызму, спалучаў выкананыя ў высокім рэльефе фігуры з пышным паліхромным арнаментам (надмагілле Понтуса дэ ла Гардзі ў Домскай царкве, 1589—95; фасад будынка брацтва Чорнагаловых, 1597, у Таліне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕСКАДУ́ЎНАЯ МАШЫ́НА,
машына, якая энергіяй сціснутага паветра падае фармовачную або стрыжнёвую сумесь у апоку ці стрыжнёвую скрыню. Выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці для вырабу ліцейных форм і стрыжняў. На аснове П.м. створаны аўтам. фармовачныя лініі. Пры вырабе стрыжняў выкарыстоўваюцца пераважнапескастрэльныя машыны.