прылічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Дадаць пры падліку.

П. працэнты да капіталу.

2. каго (што). Назначыць куды-н. для адбывання службы (спец.).

П. навабранцаў да воінскай часці.

3. каго-што. Аднесці да ліку каго-, чаго-н.

П. да выдатных даследчыкаў.

|| незак. прылі́чваць, -аю, -аеш, -ае і прыліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́цца, малю́ся, мо́лішся, мо́ліцца; незак.

1. Звяртацца з малітвай да Бога, святых.

М. перад абразамі.

2. перан., на каго-што. Вельмі моцна любіць, абагаўляць каго-, што-н.

М. на сына.

|| зак. памалі́цца, -малю́ся, -мо́лішся, -мо́ліцца (да 1 знач.).

|| наз. мале́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. мале́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страсць, -і, мн. -і, -е́й, ж.

1. Нястрымнае каханне, моцнае пачуццёвая цяга, захапленне.

Загарэцца страсцю да каго-н.

2. Моцнае захапленне чым-н., аддача ўсіх сваіх душэўных сіл якой-н. справе; натхненне, уздым, запал.

Са страсцю гаварыць, выступаць.

3. Пастаянная прыхільнасць да чаго-н., моцная цяга да чаго-н.

С. да кніг.

Тэатр — мая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

давучы́цца

1. (закончыць вучобу) áuslernen vt; die Áusbildung ábschließen*;

2. (правучыцца да пэўнага тэрміну);

давучы́цца да ле́та (noch) bis zum Sómmer lernen [studíeren, in Áusbildung sein]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прымеркава́ць (пра час, тэрмін) verbínden* vt (да чаго-н. mit D), ánknüpfen vt (да чаго-н. an A); ánberaumen* vt, termínlich ábstimmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бескане́чнасць ж.

1. гл. бясконцасць;

2. матэм., філас. Infinität f -, -en;

да бескане́чнасці bis ins Unéndliche;

чака́ць да бескане́чнасці éine Éwigkeit wárten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

затанцава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак. (разм.).

1. Захапіўшыся танцамі, забыць пра час.

З. да ранку.

2. Доўга танцуючы, стаміцца.

З. да ўпаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безудзе́льны, -ая, -ае.

Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго.

Безудзельныя адносіны да чаго-н.

|| наз. безудзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вульга́рны, -ая, -ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы.

В. выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу.

В. выклад вучэння.

|| наз. вульга́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца; незак.

1. гл. аднесціся.

2. Мець дачыненне да каго-, чаго-н.

Заўвагі адносяцца да поглядаў аўтара.

|| наз. адно́сіны, -сін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)