ка́йстра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Торба, заплечны мяшок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кайф і кейф, -у, м. (разм.).

Прыемная бяздзейнасць і адпачынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кайфава́ць і кейфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; незак. (разм.).

Знаходзіцца ў стане кайфу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кака́ва, нескл., ж.

1. Трапічнае дрэва, абястлушчаныя зярняты якога ідуць на прыгатаванне шакаладу.

2. Парашок з зярнят гэтага дрэва, які ўжыв. для прыгатавання напою, а таксама сам напой.

|| прым. кака́вавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

какаду́, нескл., м.

Род папугаяў з доўгім чубам і моцнай дзюбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

какаі́н, -у, м.

Атрутнае рэчыва, якое здабываецца з лісця трапічнай расліны і выкарыстоўваецца як абязбольваючы або наркатычны сродак.

|| прым. какаі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

какаіні́зм, -у, м.

Хваравітая цяга да какаіну як наркатычнага сродку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

какаіні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Хворы на какаінізм; наркаман.

|| ж. какаіні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. какаіні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

какафо́нія, -і, ж. (кніжн.).

Негарманічнае, сумбурнае спалучэнне гукаў (у музыцы, вершах), непрыемнае для слыху.

|| прым. какафані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каке́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, знешнім выглядам імкнецца звярнуць на сябе ўвагу, спадабацца каму-н.