артаданты́я

(ад арта- + гр. odus, odontos = зуб)

раздзел стаматалогіі, які вывучае дэфармацыю зубных радоў і прафілактыку яе лячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бластады́ск

(ад бласта- + дыск)

група клетак, размешчаных у выглядзе дыска на анімальным полюсе яйцаклеткі пры яе няпоўным драбленні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паўша́льны

(ням. pauschal)

узяты ў цэлым, цалкам;

п-ая сума — агульная сума без дыферэнцыравання на яе састаўныя часткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

схі́ма

(гр. schema = становішча)

вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе ад пасвечанага ў яе строгага аскетызму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трамбава́ць

(ад ням. trampeln = таптаць)

ударамі, ціскам рабіць больш шчыльнай якую-н. рыхлую масу і выраўноўваць яе паверхню.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ту́ргар

(п.-лац. turgor, ад turgere = набракнуць, напоўніцца)

стан напружання клетачнай абалонкі ў раслін, выкліканы ціскам яе змесціва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цытаплазмо́н

(ад цытаплазма)

сукупнасць матэрыяльных носьбітаў цытаплазматычнай спадчыннасці (плазмагенаў), што змяшчаюцца ў цытаплазме і яе структурах (параўн. пластом).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шапакля́к

(фр. chapeau-claque)

складная шляпа-цыліндр са спружынамі ў тульі версе, якія ўтрымліваюць яе ў раскрытым становішчы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпікры́з

(гр. epikrisis = вызначэнне)

заключэнне ўрача ў гісторыі хваробы, якое тлумачыць прычыны хваробы, яе праходжанне, лячэнне і зыход.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наверадзі́ць, ‑вераджу, ‑вярэдзіш, ‑вярадзіць; зак., што.

Тое, што і навярэдзіць. Пад самую восень забалела ў Цімошкі нага. Ці наверадзіў яе, за кароўкамі па лесе ходзячы, ці намуляў яе аборкамі, ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)