Разм. Даць ганьбу каму‑, чаму‑н., дрэнна адазвацца аб кім‑, чым‑н. Аксіння Хвядосаўна зганіла амаль усё, што да яе прыходу нагатавала Раіса.Шамякін.Цімох ганарыўся ім, і быў гатоў біцца з тым, хто асмельваўся зганіць Чорана.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накаса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ў час або нечакана з’явіцца, сустрэцца каму‑н.; надарыцца. Бяда накасалася. □ Раптам Яўген Іванавіч падхапіўся з крэсла, рукою памацаў скронь. І трэба ж якраз накасацца начальніку цэха Кісялёву са сваімі праблемамі.Мыслівец.[Дзядок:] — Ці праўда гэта, ці мо сон накасаўся!Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспага́длівы, ‑ая, ‑ае.
Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых. [Герою твора] няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі.Івашын.// Які выяўляе адсутнасць спагады, чуласці. Сымону здаецца, што гэта не жончыны вочы, а чужыя, незнаёмыя, неспагадлівыя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.
1. Сімпатызаваць каму‑н., любіць каго‑н. Карызна падабаў Рачкоўскага і сябраваў з ім.Зарэцкі.
2. Любіць што‑н., ужываць з прыемнасцю. Трэба такі сказаць, што дзед падабаў рыбу ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Даць нямнога падрасці, вырасці каму‑, чаму‑н. Падгадаваць дзяцей. Падгадаваць дрэвы ў садзе. □ Маша была прыгожая тою красою ўдачлівай маці, якая добра зрабіла сваю справу — падгадавала двое дзяцей, а сама засталася ўсё яшчэ маладой і цікавай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. і без дап. Заплаціць больш, чым трэба. Пераплаціць за пакупку. □ [Касірка:] — Каму я з вас, мужчыны, сто рублёў пераплаціла?Пальчэўскі.
2. і чаго. Разм. Заплаціць, выплаціць паступова за што‑н. вялікую колькасць (грошай). Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм. Строгая вымова за што‑н. — Але трэба не забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах.Шамякін.Часамі.. [пісар] і праборку зробіць каму, але зробіць ўмеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проці...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: 1) прызначаны для барацьбы з чым‑н., напрыклад: процімалярыйны, процітанкавы; 2) варожы каму‑, чаму‑н., напрыклад: процінародны, проціўрадавы; 3) які не адпавядае, супярэчыць чаму‑н., напрыклад: процізаконны; 4) які перашкаджае, процістаіць чаму‑н., напрыклад: проціціск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгламентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням. Рэгламентаваць абавязкі. □ Гэты распарадак цяпер нікому не быў патрэбен, вісеў, усімі забыты, і толькі зрэдку, выпадкова трапіўшы каму-небудзь на вочы, абуджаў успаміны аб тых, чыё жыццё ён некалі рэгламентаваў.Шашкоў.
[Фр. réglementer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bürdenvt (j-m auf A) узва́льваць (што-н.каму-н. на што-н.);
j-metw. auf den Hals ~ навяза́ць каму́-н.што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)