ЛІС (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 2.5.1939, в. Бяляўшчына Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д мед. н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па комплексным вывучэнні метабалічных працэсаў, кардыягемадынаміцы пры ішэмічнай і гіпертанічнай хваробах, іх патагенет. тэрапіі, у т. л. з выкарыстаннем вітамінных прэпаратаў.

Тв.:

Активность ферментов углеводного обмена при ишемической болезни сердца и гипертонической болезни // Ишемическая болезнь сердца: Сб. науч. тр. Гродно, 1980;

Межвитаминные отношения при ишемической болезни сердца и гипертонической болезни. Мн., 1988 (у сааўт.).

т. 9, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІТВІ́НКА (Франя Міхайлаўна) (н. 17.6. 1941, г. Барысаў Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н. (1996), праф. (1997). Скончыла БДУ (1965). Працавала ў школе, у 1967—68 у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы. З 1969 у БДУ. Даследуе праблемы методыкі выкладання рус. мовы ў сярэдняй школе. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі моўнай адукацыі на Беларусі і аўтараў падручнікаў, навуч. і метадычных дапаможнікаў па рус. мове для школы.

Тв.:

Семантико-грамматический аспект осложнения // Весн. БДУ. Сер. 4. 1992. № 3;

Предложения с характеризующим членом: семантика, интонация, актуальное членение // Вопросы лингвистики: Сб. науч. статей. Мн., 1996.

т. 9, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́СЕЎ (Уладзіслаў Валянцінавіч) (28.4. 1938, пас. Жывёлагадоўчы Саўгас Горкаўскага р-на Омскай вобл., Расія — 18.11.1990),

бел. вучоны ў галіне тэорыі перадачы інфармацыі, стваральнік навук. школы па лічбавай апрацоўцы і кадзіраванні інфармацыі. Д тэхн. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т у Свярдлоўску (1960). З 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы па лічбавых метадах апрацоўкі сігналаў, спектральным аналізе, тэорыі кадзіравання, ахове інфармацыі.

Тв.:

Обнаружение и исправление ошибок в дискретных устройствах. М., 1972 (у сааўт.);

Надежное хранение информации в полупроводниковых запоминающих устройствах. М., 1986 (разам з В.​К.​Канапелькам).

Г.​В.​Рымскі.

т. 9, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУ́ХВІЧ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 22.4.1936, в. Суцін Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д тэхн. н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960). З 1963 у Ін-це прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы магн. і эл. з’яў. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы фарміравання магн. палёў зададзеных характарыстык, што з’явілася базай для стварэння ў СССР радыёспектрометраў ядзернага магнітнага рэзанансу (ЯМР) высокага раздзялення, прапанаваў тэхн. рашэнні для ЯМР-тамаграфіі, метады і сродкі неразбуральнага кантролю.

Тв.:

Структурная зависимость термоэлектрических свойств и неразрушающий контроль. Мн., 1990 (разам з А.​С.​Каролік, У.​І.​Шарандам).

М.​П.​Савік.

т. 9, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯБЁДКІН (Сяргей Іванавіч) (17.12. 1886, Масква — 8.3.1942),

бел. вучоны ў галіне анатоміі і эмбрыялогіі; адзін з заснавальнікаў марфал. мед. навукі ў Беларусі. Д мед. н. (1934), праф. (1925). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911, 1914). З 1922 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та, з 1934 заг. аддзела Прыродазнаўча-навук. ін-та (Ленінград). Навук. працы па будове ўнутр. вуха пазваночных жывёл, спіннога мозга, анта- і філагенезе і інш. Распрацаваў шэраг тэарэт. праблем эвалюц. марфалогіі і метадаў графічных і пластычных рэканструкцый.

Тв.:

Біягенетычны закон і тэорыя рэкапітуляцый. Мн., 1936;

Основы теоретической анатомии человека. Рига, 1963 (разам з П.​Я.​Герке).

т. 9, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЕ́НКА (Анатоль Філімонавіч) (10.8.1938, в. Карабанавічы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 2.9.1997),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996), д вет. н. (1990), праф. (1991). Акад. агр. акадэміі Расіі (1996). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1967). З 1988 прарэктар Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, з 1995 рэктар, адначасова з 1991 заг. кафедры. Навук. працы па развіцці незаразных хвароб маладняку с.-г. жывёл, іх прафілактыцы і лячэнні, імуннай рэактыўнасці і імунапаталогіі буйн. раг. жывёлы. Распрацаваў спосаб комплекснага лячэння вострай бронхапнеўманіі цялят.

Тв.:

Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.).

А.​І.​Ятусевіч.

А.Ф.Магіленка.

т. 9, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),

бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д тэхн. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Тв.:

Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.

Г.​В.​Гатальскі.

т. 9, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАЗЕ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 13.6.1948, г. Уладзівасток, Расія),

бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1987 у Нац. АН Беларусі, з 1998 гал. вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Навук. працы па інфарм. тэхналогіях і аўтаматызаваных сістэмах кантролю, выпрабаванняў і падтрымкі прыняцця рашэнняў. Распрацаваў метады тэорыі і практыкі інфарм.-аналітычных сістэм.

Тв.:

Гармонические сигналы в цифровых системах контроля и испытаний Мн., 1990 (разам з Б.​Б.​Трыбухоўскім, А.​М.​Дзмітрыевым);

Техническое обеспечение новых информационных технологий. Мн., 1995.

Г.​В.​Рымскі.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРТЫ́НАЎ (Іван Платонавіч) (н. 12.8.1938, в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1961). З 1965 у Гродзенскім ун-це (з 1997 прарэктар). Навук. працы па аналіт. тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналіт. уласцівасцей рашэння дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.

Тв.:

Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // Дифференц. уравнения. 1985. Т. 21, № 6;

О классификации дифференциальных уравнений в частных производных третьего порядка типа Пенлеве (разам з Н.​С.​Бярозкінай, В.​А.​Пранько) // Там жа. 1994. Т. 30, № 10.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЦІНО́ВІЧ (Ізабела Іванаўна) (н. 27.10.1927, г.п. Багушэўск Віцебскай вобл.),

бел. юрыст. Д юрыд. н. (1969), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыла Мінскі юрыд. ін-т (1949). З 1956 у БДУ. Навук. працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Тв.:

История суда. в Белорусской ССР (1917—1960 гг). Мн., 1961;

Адвокатура в БССР. Мн., 1973;

Общественные суды БССР в социалистическом строительстве. Мн., 1978;

Белорусская ССС: Статус, достижения, развитие. Мн., 1989 (у сааўт.);

Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь. Мн., 1995 (разам з М.​І.​Пастуховым).

т. 10, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)