вінье́тка

(фр. vignette, ад vigne = вінаград)

упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, у альбоме, на лістку паштовай паперы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

жанглі́раваць

(фр. jongler)

1) падкідваць і спрытна лавіць на ляту адначасова некалькі прадметаў;

2) перан. спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш. (напр. ж. цытатамі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

камента́рый

(лац. commentarius)

1) тлумачэнні, паясненні да яксга-н. друкаванага тэксту;

2) тлумачальныя і крытычныя заўвагі з выпадку якой-н. падзеі (гістарычнай, палітычнай, спартыўнай і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

парапсіхало́гія

(ад гр. para = каля + psyche = душа + logos = слова)

1) галіна псіхалогіі, якая вывучае незвычайныя здольнасці чалавечага арганізма (яснабачанне, тэлепатыю і інш.);

2) тэлепатычныя здольнасці чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пі́рсінг

(англ. piercing)

праколванне розных частак цела (ноздраў, языка і інш.) і замацаванне ў праколах пярсцёнкаў, ланцужкоў і іншых упрыгожанняў, пашыранае ў маладзёжным і артыстакратычным асяроддзі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

стэнагра́ма

(ад гр. stenos = вузкі, цесны + gramma = знак, рыса)

запіс вуснай мовы (прамовы, лекцыі і інш.) пры дапамозе асобай сістэмы знакаў і скарочаных слоў і спалучэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сурвэ́тка

(фр. serviette)

1) невялікі абрус;

2) невялікі кавалак тканіны або паперы ў выглядзе хустачкі для выцірання губ пасля яды, засцеражэння вопраткі ў цырульні і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

транквіліза́тары

(ад англ. tranquilliser = супакойваць)

лекавыя сродкі, якія аказваюць супакойлівае дзеянне на цэнтральную нервовую сістэму і аслабляюць некаторыя сімптомы псіхозаў (трызненне, галюцынацыі, страх, трывогу і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэпо́

(фр. dépót)

1) будынак для стаянкі і рамонту паравозаў, вагонаў і інш. (напр. трамвайнае д.);

2) будынак для пажарных машын (пажарнае д.); 3) уст. склад;

4) фізіял. накапляльнік;

д. крыві — органы чалавека і жывёл (селязёнка, печань, скура), у якіх можа знаходзіцца значная колькасць крыві, што выключана з агульнай цыркуляцыі і можа ўключацца ў яе пры інтэнсіўнай фізічнай працы, недахопе кіслароду і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

анале́птыкі

(гр. analeptikos = які аднаўляе)

лекавыя прэпараты, што выкарыстоўваюцца для стымуляцыі дыхальных і сасударухальных нервовых цэнтраў прадаўгаватага мозга, пры парушэннях дыхання і кровазвароту (кардыямін, каразол і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)