угняздзі́цца, -язджу́ся, -е́здзішся, -е́здзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Звіць сабе гняздо (пра птушак).

2. Зручна размясціцца, асталявацца дзе-н., звычайна на невялікай прасторы (разм.).

У. на печы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна ўкараніцца дзе-н., у чым-н. (пра абстрактныя паняцці).

Угняздзілася такая думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

штат¹, -у, М шта́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Пастаянны склад супрацоўнікаў якой-н. установы.

Скарачэнне штатаў.

Залічыць у ш.

2. звычайна мн. Дакумент пра лік і пасады супрацоўнікаў установы і іх функцыі.

Пераглядаць штаты.

Належыць па штацепра тое, што адпавядае службоваму, грамадскаму становішчу, заслугам і пад.

|| прым. шта́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ю́р’еў, -ва.

У выразе: вось табе, бабка, і Юр’еў дзеньпра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла ў сувязі з абмежаваннем свабоды дзеянняў, перамяшчэння і пад.; звязана з адменай у канцы 16 ст. права прыгонных пераходзіць ад аднаго памешчыка да другога ў асенняе свята Святога Юрыя].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

яздо́к, ездака́, мн. ездакі́, ездако́ў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.

Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).

Добры я. на матацыкле.

Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

по́мніць sich er¦nnern (пра што an A); dnken* vi (пра што an A);

по́мні пра гэ́та! dnk(e) darn!; vergss das nicht [nie]!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

пазаця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зацягнуцца, уцягнуцца ў сярэдзіну чаго‑н. — пра ўсё, многае. Пазацягваліся ніткі асновы ў ніты.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лужыны пазацягваліся лёдам. // Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазацягваліся.

3. Зацягнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазацягвацца рамянямі. // Туга завязацца, сцягнуцца — пра ўсё, многае. Пазацягваліся вузлы на вяроўцы.

4. Разм. Зайсці, завалачыся куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про предлог с вин.

1. пра (каго, што); аб (кім, чым);

говори́ть про кого́-л. гавары́ць пра каго́е́будзь;

2. (для, ради) для (каго, чаго);

э́то не про тебя́ пи́сано разг. гэ́та не для цябе́ пі́сана;

про себя́ сам сабе́; (тихо) паці́ху;

ду́мать (чита́ть) про себя́ ду́маць (чыта́ць) сам сабе́;

про запа́с у запа́с;

ни за что ни про что без дай прычы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

згале́лы, -ая, -ае.

1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, палі і пад.).

Згалелыя нівы.

2. перан. Збяднелы.

З. шляхцюк.

|| наз. згале́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зу́мкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых).

Зумкаюць пчолы.

|| наз. зу́мканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

камлюкава́ты, -ая, -ае.

1. 3 тоўстым, моцным ствалом; камлісты.

К. дуб.

2. перан. Плячысты, прысадзісты (пра чалавека; разм.).

|| наз. камлюкава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)