ДЗЯМЕ́ЦКІ (Анатоль Мар’янавіч) (н. 15.10.1921, в. Юркаўцы Вінніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1952). З 1953 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні стану артэрый пры вострай прамянёвай хваробе і стану век пры аперацыях на артэрыях; па метадах рэаграфіі для дыферэнцыяльнай дыягностыкі сасудзістых пашкоджанняў ніжніх канечнасцей, выкарыстанні магнітных палёў у медыцыне.
Тв.:
Магнитные поля в здравоохранении. Самара, 1991 (разам з Б.Н.Жукавым і А.У.Цацоха);
Лечение термических ожогов. Ростов н/Д, 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯЧЭ́НКА (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 8.9.1942, г.п. Дзяражня Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галінес.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Растоўскі-на-Доне ін-тс.-г. машынабудавання (1964). З 1972 на Зах.дзярж. машынавыпрабавальнай станцыі (пас. Прывольны Мінскага р-на). З 1975 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па дынаміцы, надзейнасці і паскораных выпрабаваннях трактароў і с.-г. машын. Распрацаваў тэхн. прылады для гашэння хістанняў у элементах канструкцый с.-г. тэхнікі.
Тв.:
Комплексная механизация кормопроизводства. М., 1987 (у сааўт.);
Ускоренные испытания изделий машиностроения. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Леанід Ільіч) (н. 10.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сці вял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА (Іна Сяргееўна) (н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкі ін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.
Тв.:
Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.І.Мікулічам);
Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАРБУДТЭ́ХНІКА», Беларускі дзяржаўны дарожны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут Навукова-вытворчага аб’яднання «Белаўтадарпрагрэс». Засн. ў 1962 на базе дарожна-доследнай станцыі як БелдарНДІ. З 1992 «Дарбудтэхніка». Вядучая н.-д.арг-цыя Рэспублікі Беларусь у галінебуд-ва, рамонту і ўтрымання аўтадарог, мастоў і пуцеправодаў. Акрэдытаваны на тэхн. кампетэнтнасць і незалежнасць пры правядзенні выпрабаванняў, у т. л. сертыфікацыйных. Асн. кірункі дзейнасці: пошук і распрацоўка новых эфектыўных матэрыялаў, канструкцый, тэхнал. працэсаў, абсталявання і сродкаў механізацыі, эканомія і рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльна-тэхн. і прац. рэсурсаў, павышэнне тэхн. ўзроўню, якасці дарожных работ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ТКІНА (Леанора Сямёнаўна) (н. 22.7.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953). З 1953 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хвароб, медыка-сацыяльнай экспертызы, інваліднасці і рэабілітацыі.
Тв.:
Инфаркт мозга. Мн., 1973 (разам з Д.А.Маркавым, Э.І.Злотнікам);
Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (разам з І.П.Антонавым);
Врачебно-трудовая экспертиза. Мн., 1981 (разам з Т.А.Гурыновіч, М.М.Хоміч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗКО́Ў (Ілья Міхайлавіч) (1.8.1922, г. Генічаск, Украіна — 16.5.1996),
бел. вучоны ў галіне электроннага машынабудавання, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1954). З 1955 на Мінскім аўтазаводзе. З 1961 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання (цяпер НВА «Планар»; з 1971 ген. дырэктар). З 1974 нам. старшыні СМБССР. У 1982—94 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы і вынаходствы па тэхнал. абсталяванні для вытв-сці вырабаў электроннай тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Тв.:
Генераторы изображений в производстве интегральных микросхем. Мн., 1981 (разам з Я.А.Райхманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШАК (Тамара Сцяпанаўна) (н. 3.1.1927, г. Луганск, Украіна),
бел. мовазнавец-германіст. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1992). Скончыла 1-ы Маскоўскі пед.ін-т замежных моў (1954). З 1961 у Арэнбургскім пед. ін-це, з 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1965—77 заг. кафедры). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі германскіх моў, распрацоўвае праблемы функцыянальнага плана ням. і часткова англ. моў. Аўтар працы: «Функцыянальная стылістыка нямецкай мовы» (1981), а таксама арт. «Стан і асноўныя напрамкі лінгвастылістычнай праблематыкі ў мовазнаўстве Беларусі» (1979), «Моўная намінацыя і грамадска-культурны працэс» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМО́ВІЧ (Георгій Ігнатавіч) (н. 18.1.1930, в. Новы Двор Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956) і з 1959 працуе ў гэтым ін-це (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кансерватыўнага лячэння дабраякасных пухлін, хірург. лячэнні анамалій развіцця жаночых палавых органаў, прафілактыцы і лячэнні гнойна-запаленчых ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі.
Тв.:
Советы врача молодоженам. 2 изд. Мн., 1986;
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з К.І.Малевічам, П.С.Русакевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІЯЗА́РАЎ (Юрый Рыгоравіч) (н. 22.5.1933, Баку),
бел. вучоны ў галіне нафтахіміі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Скончыў Азерб.індустр.ін-т (1956). З 1962 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хім. складу і тэхнал. уласцівасцей бел. нафты, каталітычных сістэм для перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны. Распрацаваў комплексную схему рацыянальнай перапрацоўкі нафты бел. радовішчаў, каталітычныя сістэмы для вытв-сці капралактаму, ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (разам з М.С.Казловым, У.І.Куліковым);
Гетерогенпо-каталитическая изомеризация углеводородов. Мн., 1989 (разам з М.Ф.Саўчыцам, Э.Я.Усцілоўскай).