казуі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

1. Падвядзенне прыватных выпадкаў пад агульную догму як прыём сярэдневяковай схаластыкі і багаслоўя.

2. перан. Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні.

|| прым. казуісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казу́ля, -і, мн. -і, -зу́ль, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза.

|| прым. казу́лін, -а, -ы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казуляня́ і казулянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня казулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́зус, -у, мн. -ы, -аў, м.

Складаны, заблытаны выпадак.

|| прым. ка́зусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казыра́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. Хадзіць з казырнай карты.

2. перан., чым. Выстаўляць што-н. як сваю перавагу; выхваляцца.

|| аднакр. казырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казыра́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Вітаць па-вайсковаму, прыкладваючы руку да казырка.

|| аднакр. казырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казы́рны гл. козыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. Цвёрдая частка ў галаўным уборы, якая выступае над ілбом; брыль.

2. Невялікі навес у чым-н., над чым-н.

К. пад’езда.

Браць (узяць) пад казырок — аддаць чэсць, прыкладаючы правую руку да галаўнога ўбору.

|| прым. казырко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казыры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак. (разм.).

Ганарыста паводзіць сябе перад кім-н.; выхваляцца.

Не казырыся, разумней не станеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казыта́ць, казычу́, казы́чаш, казы́ча; казычы́; незак.

1. каго-што. Выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, датыкаючыся да скуры.

К. пяты.

2. безас. Пра раздражненне ў горле, носе.

У горле казыча.

3. перан., што. Прыемна ўзбуджаць.

К. гонар.

|| зак. паказыта́ць, -зычу́, -зы́чаш, -зы́ча; -зычы́ (да 1 і 3 знач.).

|| наз. казыта́нне, -я, н. і ко́зыт, -у, М -зыце, м.