поліцукрыд, які складаецца з астаткаў D-фруктозы. Малекулярная маса 5000—6000. Белы гіграскапічны аморфны парашок. Пры растварэнні ў вадзе ўтварае вязкія калоіды саладкаватага смаку. Запасны вуглявод многіх раслін, у асн. складанакветных. У клубнях і каранях тапінамбуру, вяргіні, нарцыса, гіяцынту, тубярозы, цыкорыі, кок-сагызу, дзьмухаўцу да 10—12%. Добра засвойваецца, ужываецца ў лячэбным харчаванні хворых на цукр. дыябет. У медыцыне выкарыстоўваюць пры даследаванні функцыі нырак, у біялогіі — для вывучэння водна-салявога абмену і мочаўтварэння ў жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЛЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед.ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.
Тв.:
Производные дитиокарбаминовой кислоты. Мн., 1971;
Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з П.І.Лукіенкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКА́Л (Felis caracai),
млекакормячае роду кашэчых. Пашыраны ў пустынях Азіі і Афрыкі. Жыве ў расколінах скал, пячорах, густых зарасніках, норах інш.жывёл. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўжыня цела да 82 см, хваста да 30 см, маса да 13 кг. Знешне падобны на рысь, але цела больш тонкае, зграбнае, на высокіх тонкіх нагах. На канцах вушэй чорныя доўгія кутасікі. Поўсць кароткая, рудавата-пясочная, аднатонная. Нараджае 2—4 кацяняці. Корміцца зайцамі-талаямі, дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАВА́Я АДЗІ́НКА,
адзінка вымярэння і параўнання агульнай (энергет.) пажыўнасці кармоў. На Беларусі за К.а. прынята пажыўнасць 1 кг зерня аўса сярэдняй якасці. Агульную пажыўнасць кармоў разлічваюць па колькасці ў іх сырога пратэіну, тлушчу і клятчаткі, безазоцістых экстрактыўных рэчываў, страўнасці гэтых рэчываў, велічыні зніжэння пажыўнасці кармоў у залежнасці ад колькасці ў іх сырой клятчаткі. Паказчыкам энергет. пажыўнасці кармоў можа служыць таксама велічыня насычанасці іх абменнай энергіяй. На аснове К.а. разлічваюць нормы кармлення для с.г. жывёл (гл.Кармавая норма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІН (Васіль Мікалаевіч) (15.8.1897, г. Кіржач Уладзімірскай вобл., Расія — 1974),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1959 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, у 1962—71 у БДУ. Навук. працы па селекцыі с.-г.жывёл.
Тв.:
Значение искусственного осеменения в животноводстве. Мн., 1961;
Совершенствование породы крупного рогатого скота методом разведения по линиям. Мн., 1962;
Организация контроль-ассистентской службы в молочном скотоводстве. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.
Тв.:
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);
Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЛЬ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1925, с. Трошча Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1953). З 1953 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па метадах нармалізацыі абмену рэчываў у с.-г.жывёл.
Тв.:
Витамины в рационах коров. Мн., 1977;
Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. Мн., 1985 (разам з М.І.Баламутам);
Профилактика заболеваний животных в пастбищный период. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАРКІ́ЗМ першая цэласная канцэпцыя эвалюцыі ў жывой прыродзе, сфармуляваная ў 1809 Ж.Б. дэ Ламаркам. Паводле Л., існуючыя віды раслін і жывёл фарміраваліся паступова, у выніку працяглага прыстасавання арганізмаў да вонкавых умоў (клімат, святло, цяпло і інш.) і пэўнага ўнутр. імкнення ўсіх арганізмаў да ўдасканалення. Ідэя Л. пра ролю вонкавага асяроддзя і спадчыны ў эвалюцыі была выкарыстана Ч.Дарвінам у яго эвалюцыйнай тэорыі. Адраджэнне Л. ў форме неаламаркізму адбылося ў апошняй трэці 19 ст. як рэакцыя на пашырэнне дарвінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСА́КА (Lusaka),
горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат. сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг. станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм. цэнтр брыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Валянціна Аляксееўна) (н. 2.6.1919, с. Азяркі Тульскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1973). Скончыла Алма-Ацінскі вет.ін-т (1941). У 1966—87 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па этыялогіі, дыягностыцы і спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў маладняку с.-г.жывёл.
Тв.:
Диагностика инфекционной энтеротоксемии с помощью типоспецифических сывороток (разам з Т.Я.Лахно) // Ветеринария. 1970. № 5;
Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. Мн., 1974 (разам з В.І.Ляньковым).