рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. і на Украіне, правы прыток р. Маларыта (бас.Зах. Буга). Даўж. 24,5 км, у межах Беларусі 23,5 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца з воз. Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік і крыніца арашэння меліярац. сістэмы «Вір». Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЬ,
прыбалтыйска-фінскае племя. Упершыню ўпамінаецца гоцкім гісторыкам Іарданам у 6 ст. Паводле стараж.-рус. летапісаў, жыло на Белым воз. (Валагодская вобл., Расія), паводле тапанімічных даных, займала тэр. ад усх. Прыладажжа да Белаазер’я. Белаазерская весь з 9 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, паступова абрусела. Нашчадкамі весі з’яўляюцца сучасныя вепсы і, верагодна, карэлы-людзікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЙНАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Буйнавічы». За 22 км на ПнУ ад г.п. Лельчыцы, 185 км ад Гомеля, 45 км ад чыг. ст. Ельск. 1250 ж., 498 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́НКІН (Барыс Васілевіч) (н. 16.7.1922, с. Аксінніна Маскоўскай вобл.),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц.Ін-т (1947). З 1950 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па радыётэхніцы і электроніцы. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СЯЖ,
вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Мілейкаўскага с/с і калгаса. За 22 км на ПнЗ ад г. Івацэвічы, 146 км ад Брэста, 18 км ад чыг. ст. Косава-Палескае. 220 ж., 77 двароў (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1779).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХО́НКА Пётр Мікалаевіч (12.7.1906, г. Добруш Гомельскай вобл. — 5.2.1944, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Сапёр Бухонка вызначыўся 26.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на тэр. Украіны: у час пераправы паранены Бухонка закрыў прабоіны ў лодцы, чым выратаваў байцоў і даставіў іх на правы бераг. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫВА́ЛЬКІ,
вёска ў Беларусі, у Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г.п. Лоеў, 104 км ад Гомеля, 65 км ад чыг. ст. Хойнікі. 974 ж., 351 двор (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРДЗІ́ЧАЎ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Жытомірскай вобл.Засн. ў 15 ст. 91,6 тыс.ж. (1993). Чыг. вузел. Машынабудаванне (хім. абсталяванне, станкабудаванне і інш.), мэблевая, паліграф., харч. (мясная, цукр. і інш.) прам-сць. Крэпасць-манастыр кармелітаў (засн. ў 1627); касцёл, у якім у 1850 вянчаўся з Эвелінай Ганскай франц. пісьменнік А.Бальзак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны ў 1961 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як Новабярозаўскі вапнавы з-д. З 1990 сучасная назва, з 1992 арэнднае прадпрыемства. Цэхі па вытв-сці вапны і дробных сценавых блокаў. Асн. прадукцыя (1996): вапна буд., дробныя сценавыя блокі з ячэістага бетону. Працуе на мясцовых радовішчах мелу і пяску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКІ СЫРАРО́БНЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў 1944 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як малочны з-д. З 1986 камбінат, з 1994 адкрытае акц.т-ва. Дзейнічаюць маслацэх, цэхі плаўленых сыроў, па вырабе натуральна-малочнай і нятлустай прадукцыі, сухой малочнай прадукцыі, вырабаў з немалочнай сыравіны. Асн. прадукцыя (1996): масла сметанковае, сыры тлустыя, натуральна-малочная прадукцыя.