казённы, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да казны (у 1 знач.); дзяржаўны.

Казённая маёмасць.

2. перан. Бюракратычны, фармальны (неадабр.).

Казённыя адносіны.

Казённая палата — губернская ўстанова па падатках у царскай Расіі.

Казённая частка (спец.) — задняя частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца.

|| наз. казённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казіно́, нескл., н.

Ігральная ўстанова, у якой з выкарыстаннем рулеткі, карт і іншага ігральнага абсталявання ажыццяўляецца правядзенне азартных гульняў з абвешчаным грашовым выйгрышам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Апавядальны твор вуснай народнай творчасці або літаратурны твор пра выдуманых асоб і падзеі, пераважна з удзелам чарадзейных фантастычных сіл.

Беларускія народныя казкі.

Казкі народаў Усходу.

2. Выдумка, няпраўда, мана.

Усё гэта — казкі.

Бабскія казкі — беспадстаўныя нагаворы.

Казка пра белага бычка (разм., неадабр.) — пра бясконцае паўтарэнне аднаго і таго ж з самага пачатку.

|| памянш. ка́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ка́зачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. жанр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Ядомы грыб з масляністай слізкай скуркай на жоўта-карычневай шапачцы; масляк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казляня́ і казлянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня казы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казля́ціна, -ы, ж.

Мяса казы, казла або казляняці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казна́, -ы́, ж.

1. Сукупнасць грашовых, маёмасных, зямельных і іншых сродкаў і каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве (уст.).

Залатая к.

2. Дзяржава як уладальнік такіх сродкаў і каштоўнасцей (уст.).

3. Фінансавыя рэсурсы дзяржавы, грашовыя сродкі.

Дзяржаўная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казнакра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца казнакрадствам.

|| прым. казнакра́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казнакра́дства, -а, н.

Абкрадванне казны, прысвойванне дзяржаўных каштоўнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

казначэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Асоба, якая ведае грашовымі сродкамі якой-н. установы або грамадскай арганізацыі.

К. прафкама.

|| прым. казначэ́йскі, -ая, -ае.