КАЛЯДА́ (Андрэй Аляксеевіч) (н. 18.7.1946, в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне камп’ютэрнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі. Д фіз.-матэм. н. (1990). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў. З 1978 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па тэорыі, метадах, праграмна-алгарытмічных і апаратных сродках арганізацыі паралельных вылічэнняў. Распрацаваў новы кірунак у тэорыі мадулярных выліч. структур (МВС) — мінімальна залішнія МВС. Дзярж. прэмія СССР 1991.

Тв.:

Модулярные структуры конвейерной обработки цифровой информации. Мн., 1992 (разам з І.​Ц.​Пакам);

Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАСЁЎ (Мікалай Піліпавіч) (н. 27.7.1934, в. Пісарава Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1988), праф. (1990). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959). З 1970 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні шляхоў распаўсюджвання гельмінтаў свойскіх і дзікіх жывёл і распрацоўцы метадаў барацьбы з гельмінтозамі с.-г. і прамысл. жывёл. Распрацаваў рэкамендацыі па барацьбе з паразітамі коней, прафілактыцы трыхінелёзу ў зверагадоўчых гаспадарках і інш.

Тв.:

Трематодозы диких копытных Белоруссии. Мн., 1981 (разам з В.​Ф.​Літвінавым);

Паразитарные болезни животных: Справ. пособие. Мн., 1991 (разам з М.​В.​Якубоўскім).

І.Р.Карасёў.

т. 8, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПАЧО́Ў (Яфрэм) (Афроім) Майсеевіч (10.7.1914, г. Трубчэўск Бранскай вобл., Расія —18.8.1988),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1970). Скончыў Варонежскі пед. ін-т (1937). У 1940—41 дырэктар Цэнтр. дзярж. архіва Літ. ССР. З 1946 дырэктар Цэнтр. дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі БССР, у 1953—85 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Навук. працы па сац.-эканам. развіцці гарадоў Беларусі 17—18 ст.

Тв.:

Феодальные юридики в королевских городах Белоруссии XVII—XVIII вв. // Сов. славяноведение. 1968. № 6;

Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982. № 3.

т. 8, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮ́К (Уладзімір Андрэевіч) (н. 11.3.1952, Мінск),

бел. біяхімік. Д хім. н. (1994). Скончыў БДУ (1974) і працуе ў ім. Навук. працы па даследаванні свабоднарадыкальных механізмаў патагенезу пры ўздзеянні на арганізм хім. і фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, малекулярнай фармакалогіі прыродных і сінт. антыаксідантаў.

Тв.:

Protective effect of natural flavonoids on rat peritoneal macrophages injury caused by asbestos fibers (у сааўт.) // Free Radical Biology and Medicine. 1996. Vol. 21, № 4;

Antiradical and chelating effects in flavonoid protection against silica-induced cell injury (разам з А.​І.​Патаповіч) // Archives of Biochemistry and Biophysics. 1998. Vol. 355, № 1.

т. 8, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРЫ́ЛАВА (Ірына Аляксееўна) (н. 6.5.1949, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі і эмбрыяпаталогіі. Д мед. н. (1994). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1972). З 1989 у НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па пытаннях паталаг. анатоміі, заган развіцця і іх частаты да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распрацоўцы метадаў прэнатальнай ультрагукавой дыягностыкі плода.

Тв.:

Monitoring of congenital malformations in Belarus after the Chemobyl accident (у сааўт.) // The Chemobyl papers. Washington, 1993. Vol. 1;

Патоморфологические и сонографические параллели при пороках развития плода в первом триместре беременности (у сааўт.) // Проблемы репродукции. 1995. № 2.

т. 8, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЯЛЕ́ЎСКІ (Анатоль Іванавіч) (28.12.1925, Мінск — 27.9.1986),

бел. мовазнавец. Брат Л.І.Кісялеўскага. Д філал. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1957). Працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1963 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў (у 1968—75 прарэктар). Даследаванні ў галіне агульнага мовазнаўства, лексікаграфіі і тэрміналогіі. Аўтар працы «Мовы і метамовы энцыклапедый і тлумачальных слоўнікаў» (1977), «Лацінска-руска-беларускага батанічнага слоўніка» (1967), вучэбных дапаможнікаў па агульным мовазнаўстве. Сааўтар «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (1970) і «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79).

І.​К.​Германовіч.

т. 8, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЯЛЁЎ (Віктар Нічыпаравіч) (н. 1.1.1938, с. Даброміна Глінкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. географ і эколаг. Д геагр. н. (1985), праф. (1991). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Скончыў БДУ (1960), дзе працуе з 1985. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя.

Тв.:

Комплексные экспериментальные исследования ландшафтов Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);

Белорусское Полесье: Экол. пробл. мелиоративного освоения. Мн., 1987;

Природная среда в зонах влияния промышленных центров. Мн., 1989 (разам з А.​В.​Бойка, К.​Дз.​Чубанавым);

Биогеография с основами экологии. Мн., 1995.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 8, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІТА́ЕЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 7.1.1927, г. Цімашоўск Краснадарскага краю, Расія),

бел. філосаф. Д філас. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Тбіліскае горна-артыл. вучылішча (1947), БДУ (1964). З 1963 у Мінскім вышэйшым інж.-зенітным ракетным вучылішчы проціпаветранай абароны (у 1975—88 нач. кафедры грамадскіх навук). З 1995 у Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы сац. насілля, ваеннай паліталогіі і геапалітыкі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў «Ваенная паліталогія» (1993), «Геапалітыка: прадмет, гісторыя, сучасныя ўяўленні» (1997).

Тв.:

Социальное насилие в современном классовом противоборстве. Мн., 1980;

Противоборство сил прогресса и реакции в современном мире. Мн., 1986 (разам з Я.​І.​Рыбкіным).

т. 8, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЮ́ЧНІКАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 13.7.1945, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі. Д тэхн. н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў. З 1988 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці. Навук. працы па тэорыі, матэм. мадэляванні і распрацоўцы вырабаў спец. электронікі для ўзбраення радыётэхн. войск ППА, у т. л. апаратна-праграмных сродкаў для аўтаматызацыі іх вытв-сці і эксплуатацыйна-тэхнал. кантролю.

Тв.:

Антенные обтекатели. Мн., 1980 (разам з У.​І.​Замяціным, У.​І.​Швецам);

Радиооптика и голография. Мн., 1989.

М.​П.​Савік.

т. 8, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БЕЦ (Ларыса Уладзіміраўна) (н. 7.4.1939, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. хімік-неарганік. Д хім. н. (1991). Скончыла БДУ (1961). З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей комплексаўтварэння ў растворах і даследаванні комплексаў металаў з ацыда- і нейтральнымі кісларод- і азотзмяшчальнымі лігандамі.

Тв.:

Энергетика и природа связи в безводных соединениях уранила с ацидолигандами (разам з Дз.​С.​Умрэйкам) // Успехи химии. 1986. Т. 55, вып. 11, Взаимодействие оксидов урана с тетраоксидом диазота (разам з Г.​М.​Клаўсуцем) // Там жа. 1990. Т. 59, вып. 8.

т. 8, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)