ПУ́СЕЎ Віктар Іванавіч (н. 28.3.1966, чыг. ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў Гомельскі ун-т (1991), Акадэмію МУС Беларусі (1997). У 1982—92 спартсмен-інструктар Спорткамітэта СССР. З 1992 ст. інспектар Цэнтра спец. падрыхтоўкі Гомельскага абл.т-ва «Дынама». Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1983, г. Познань, Польшча) на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м і байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён свету (1989, г. Плоўдзіў, Балгарыя) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м; сярэбраны прызёр (1985, г. Мехелен, Бельгія) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м і бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1986, г. Манрэаль, Канада) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. спаборніцтваў «Дружба-84» на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м (1984, 1985), на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м (1986, 1988), на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м (1987, 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даражы́цца, ‑ражуся, ‑ражышся, ‑ражыцца; незак.
Абл. Запрашваць надта дорага пры продажы чаго‑н. або наймаючыся на работу. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся.Якімовіч.Іван ніколі вельмі не даражыцца, ніколі нікому не адмаўляе. Ідзе, дзе ёсць патрэба ў яго цэпе, і памагае людзям.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гасці́на, ‑ы, ж.
Нар.-паэт. і абл.
1.зб. Госці. Па бяседзе.. уся гасціна высыпала на двор.Вітка.
2. Прыём гасцей, частаванне. Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны.Багдановіч.
3. Знаходжанне ў гасцях, гасцяванне. Два дні і дзве ночкі Быў Іван у гасціне, — У тузе-сумоце Пакінуў дзяўчыну...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ару́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Абл. Адгароджанае месца ў клеці, куды ссыпаюць збожжа, муку і пад.; засек. [Сцяпан:] Яшчэ я на тое ёсць, і ў сваёй хаце гаспадар, а не госць! Жыта повен аруд і сала не адзін пуд.Купала.Потам крывавым абліты здабытак ехаў у панскія свірны, аруды.Дубоўка.Руні ў аруды не кладуць.Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзёрысты, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і задзірысты. Калі сустракаліся [Лена з Ігнатам] цяпер зрэдку, то ўжо не чулася ранейшага задзёрыстага, дражлівага: — Як пажывае шаноўны слесар таварыш Лагуцька?Лынькоў.Задзёрысты певень на плоце, распасцёршы крылы, так грозна заліваўся, як бы крычаў: «Не падыходзь!»Броўка.
Абл. Паквапіцца, пагнацца на каго‑, што‑н., пажадаць займець, захапіць. [Аўгіня:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася.Колас.[Клёст:] — Неўзабаве шэсцьдзесят стукне. Якая кабета пагаліцца на такога кавалера?Шашкоў.
пагалі́цца, ‑галю́ся, ‑го́лішся, ‑го́ліцца; зак.
Пагаліць сябе; пабрыцца. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Стаць, зрабіцца поўным, паўнейшым. Нават у паліто было відно, як пагрубела .. постаць [Лёдзі].Карпаў.
3.Абл. Стаць цяжарнай. Дзівачка мая Марылька. Якая яна сарамяжая. Як стала відно, што пагрубела, дык з кватэры не мог выцягнуць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пані́ч, ‑а, м.
1. Сын пана; малады пан. Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара.Дубоўка.
2.Разм. Спешчаны чалавек; беларучка. — Збераце камсамольскі сход.. Каго-каго, а разбэшчаных панічоў трэба караць.Карпаў.
3.толькімн. (панічы́, ‑о́ў). Абл. Тое, што і павой. Па-ранейшаму цвілі пад вокнамі чырвоныя вяргіні, высокія панічы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пільча́к, ‑а, м.
Абл. Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным станам, усё ж такі больш стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь .. пільчак вясковага настаўніка.Колас.Толькі праз якую гадзіну хлопец заўважыў, што Данута, прымасціўшыся ля кастра на пеньчуку, лапіла яго пільчак.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)