пазлы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Злыгаць, звязаць усё, многае. Пазлыгваць бісер. Пазлыгваць валоў. Пазлыгваць пакункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., што.

1. і без дап. Кіпяціць некаторы час.

2. Пракіпяпіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́кля, ‑і, ж.

Тое, што і пакулле. На хаду выціраючы пакляй рукі, Васіль усё прыскорвае крок. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што

1. Злузаць усё, многае.

2. і без дап. Лускаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

1. Вымасціць усё, многае.

2. і без дап. Масціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Падкаціць усё, многае (у 1, 2 знач.). Пападкочваць бярвенні да сцяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падкрэсліць усё, многае. Пападкрэсліваць назоўнікі ў практыкаванні. Пападкрэсліваць складаныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прыгарнуць, прысылаць усё, многае або ўсіх, многіх. Папрыгортваць карэнне зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыладзіць, прырабіць да чаго‑н. усё, многае. Папрыладжваць замкі да дзвярэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прысунуць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. Папрысоўваць крэслы да сцяны.