даасі́зм
(ад даа)
1) адзін з кірункаў старажытнакітайскай філасофіі, паводле якога прырода і жыццё людзей падпарадкаваны не волі неба, а закону, які існуе па-за свядомасцю чалавека;
2) адна з кітайскіх рэлігій, якая ўзнікла ў 2 ст. да н. э.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сацыя́льны
(лац. socialis = грамадскі)
1) грамадскі, які мае дачыненне да грамадскага ладу, да жыцця людзей і іх адносін у грамадстве, вынікае з умоў грамадскага жыцця;
2) які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін (напр. с. рэвалюцыя, с-ыя пераўтварэнні).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ве́шальнік, ‑а, м.
1. Той, хто вешае людзей. А чаму ж той ваш вешальнік не пускаў слязы, калі вешаў Івася Казімерчыка? Чорны.
2. У спалучэнні з назоўнікам — правіцель, які вызначаецца сваёй жорсткасцю і дэспатызмам. У камеру ўваходзіў дзяжурны памочнік начальніка астрога, старшы наглядчык Дожджык, які здаўся Лабановічу з першага погляду падобным да Мураўёва-вешальніка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вірава́ць, ‑руе; незак.
1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног. Крапіва. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.
2. перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. □ Гнеў віруе. Помсты мора Захлынае берагі. Дзяргай. Дарэмна Грыбок.. спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́радак, ‑дка, м.
1. Той, хто страціў станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці пакалення; крэцін; пачвара. // Нікчэмны, непрыязны чалавек; вылюдак. Маральны вырадак.
2. Найгоршы ці найлепшы сярод пэўнай групы людзей. [Аляксей Іванавіч:] — Хлопец гэты па-сапраўднаму дружыў з намі, з галыцьбой, за што ў сваёй сям’і яго лічылі вырадкам. Скрыпка.
3. Жорсткі чалавек; гвалтаўнік; садыст. Фашысцкія вырадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́па, ‑ы, ж.
1. Рот звера, рыбы; пашча. Перапалоханы галасамі людзей, .. [звер] уцякаў з адкрытай ляпай, высунуўшы доўгі язык. «Звязда». // Груб. Пра рот чалавека. — Чаго яна [Старавойціха] ляпу сваю разявіла? — .. сказаў Харытон. Баранавых.
2. перан. Цёмнае, адкрытае паглыбленне ў чым‑н. Наверсе стары Тодарчык ці сама Волька Янкава кідаюць снапы ў барабан — у чорную ляпу малатарні. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чэрствым; зацвярдзець. Хлеб зачарсцвеў. □ Дзяжа так усохла і зачарсцвела, Што хлебная завязь звялася. Вітка. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. Няўжо ты так зачарсцвела на сваёй рабоце, што страціла ўсялякую цікавасць да людзей? Шамякін. За стол чыноўніцкі.. [Язэп Макаравіч] учапіўся, у паперы закапаўся з галавой.. Ды вось бяда: ён зачарсцвеў душой. Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масцеравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які займаецца якім‑н. рамяством, мае кваліфікацыю рамесніка. [Каваль:] — Крыўдна стала, што так зневажаюць масцеравога чалавека. Кулакоўскі. [Алена:] — А я і рада, што мой паехаў [па цаліну]. Абагрэцца .. сярод масцеравых людзей. Алешка.
2. у знач. наз. масцеравы́, ‑ога, м. Уст. Рамеснік. Каго тут [на плошчы] толькі не было: гараджане, масцеравыя, гімназісты, рабочыя, афіцэры, сяляне з базараў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашу́ля, ‑і, ж.
Сарочка, рубашка. А дзед быў прыгожы. Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі. Брыль. [Наталля:] Выскачыла я амаль што ў адной кашулі і апынулася на вялікай дарозе сярод натоўпу людзей... Крапіва. За сталом сядзелі таварышы Тарас, Грай, Краўчанка і нейкі незнаёмы пажылы чалавек у чорнай вышыванай кашулі. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які зроблены, адбыўся не наўмысна; выпадковы, міжвольны. Нявольная памылка.
2. Які адбываецца не па сваёй волі; вымушаны. Тугою замаркочвалася сэрца паэта, калі ён успамінаў эмігрантаў, нявольных у сваім расстанні з радзімай. Лойка.
3. Тое, што і паднявольны (у 1 знач.). Гэты гром [рэвалюцыі] разбудзіў ўсіх нявольных людзей, Асвяціў бліскавіцай ім шлях. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)