2. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н. (пра гукі, пахі і пад.).
Пах з кухні дасягнуў пакоя.
Чуткі дасягнулі вёскі.
3. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.
Мароз дасягнуў 30°.
4. Дажыць да якога-н. узросту.
Д. паўналецця.
Д. глыбокай старасці.
5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.
Д. згоды.
Д. поспехаў у навуцы.
|| незак.дасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.дасягне́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́нкі, -ая, -ае.
1. Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.
Тонкія ніткі.
Тонкія пальцы.
Тонкая бярозка.
2. Невялікі па шырыні, вузкі.
Тонкая рыска.
3. Пра гукі, голас: высокі.
Т. голас.
4. Пра твар, рысы твару: не грубы, прыгожа абрысаваны.
Тонкія рысы твару.
5. Складаны, выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.
Тонкая работа.
Тонкая разьба.
6. Пра смак, пах і пад.: вытанчаны, не рэзкі.
Т. водар кветак.
7. Пра розум, мысленне, гумар і пад.: гібкі, праніклівы, які схоплівае малапрыметнае.
Т. розум.
Тонкая крытыка.
8. Чуллівы, які ўспрымае самыя слабыя раздражненні (пра органы пачуццяў і іх дзейнасць).
Т. слых.
|| наз.то́нкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; незак.
1.што. Расходаваць грошы, сродкі на што-н.з пэўнай мэтай, патрэбай.
Т. грошы на падарункі.
2.перан., што. Марна, без толку расходаваць; пазбаўляцца ад чаго-н.
Т. час.
Т. здароўе.
3.каго. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад.
Т. дарагога чалавека.
4.што. Несці страту ў якіх-н. матэрыяльных каштоўнасцях.
Т. маёмасць.
5.што. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад.
Т. логіку ў разважаннях.
|| зак.патра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны (да 1—4 знач.).
|| наз.тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж. (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фанта́н, ‑а, м.
1. Струмень вады або якой‑н. вадкасці, які з сілай выкідваецца ўгору пад высокім ціскам. Ракой, фантанамі з зямлі б’е нафта, Б’е стуль, скуль і не сніў прыгонны дзед.Купала.Параўняўшыся з Макарам і Зінай, Пеця набраў вады ў рот і выпусціў яе ўгару многаструменным фантанам.Васілёнак.Кроў лінула фантанам.Дамашэвіч.// Архітэктурнае збудаванне, з якога б’юць уверх струмені вады. Перад домам быў палісаднік з клумбамі кветак, з маленькім фантанам.Шамякін.//перан.; чаго або які. Маса чаго‑н., якая высока ўзлятае ўгору, з сілай вырываецца адкуль‑н. Высока ў неба падняўся вогненны фантан.Новікаў.Снарады і бомбы, уздымаючы фантаны гразі, глуха падалі ў балота.Няхай.
2.перан.Разм. Невычэрпны паток чаго‑н. (слоў, лаянкі і пад.). Фантан красамоўства. □ Радасць рабочага пісьменнік цесна звязвае са свабоднаю працаю. Гэта не тая беспрадметная радасць, якая яшчэ зусім нядаўна біла фантанам у многіх творах маладнякоўцаў, але сутнасці якой некаторыя маладыя пісьменнікі яшчэ часта не тлумачылі.Арабей.
3. Збудаванне для падачы вады пад напорам.
[Ад лац. fons, fontis — крыніца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
SchlossIn -es, Schlösser замо́к;
ein ~ vórhängen* паве́сіць замо́к;
die Tür fiel ins ~ дзве́ры зачыні́ліся (з трэ́скам);
die Tür ins ~ wérfen* зачыні́ць дзве́ры (з трэ́скам);
◊
er hat ein ~ vor dem Mund ён маўклі́вы;
hínter ~ und Ríegelпад замко́м, за кра́тамі, у турме́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
за́гарадзь, ‑і, ж.
1. Агароджа з жэрдак, дроту і пад.; плот. Дзядзька Харытон яшчэ вясной абнёс проса загараддзю з ядлоўцу.Бажко.Уперадзе загарадзь з калючага дроту.Дамашэвіч.
2. Абгароджанае, выгараджанае месца для жывёлы, птушак; загарада. Дзяўчаткі .. паспелі вынесці качанят з хлеўчука на двор і пусціць у загарадзь.Шыловіч.Па баках хлява загарадзі для кожнай паасобна каровы.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́ліца, ‑ы, ж.
Палка з папярочынамі ўверсе і ў сярэдняй частцы, на якую апіраецца рукою бязногі або з хворай нагою чалавек. Стаяла двое калек-салдат — адзін на двух мыліцах, другі — на драўлянай назе.Гартны.Малады яшчэ хлопец у армейскай форме, у фуражцы з зоркай, з-пад якой бялеў кучаравы чуб, крочыў на мыліцах, асцярожна перастаўляючы правую нагу.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЭ́СЕКС (Wessex),
раннесярэдневяковае каралеўства англасаксаў на ПдЗ Англіі. Засн. ў пач. 6 ст.саксамі ў ходзе англасаксонскага заваявання Брытаніі. З 740 пад уладай Мерсіі. У 825 яго кароль Эгберт вызваліўся з-пад улады Мерсіі і аб’яднаў б.ч. краіны, якая з гэтага часу стала наз. Англіяй. У канцы 9 ст. пасля цяжкага змагання са скандынавамі кароль Альфрэд Вялікі вымушаны заключыць дагавор аб падзеле краіны (ПдЗз У. застаўся пад яго ўладай). У гіст. л-ры праўленне Альфрэда традыцыйна лічыцца завяршэннем гісторыі У. і пачаткам гісторыі Англіі.