Пля́хі ’страўнік каровы’ (Выг.; кіраў., Нар. сл.), ’складкі ў страўніку каровы’, ’кішкі, трыбух’ (ТС), пляла ’прамая кішка’ (брагін., ЛА, 1). З иопъск. flaki ’кішкі, унутранасці, трыбух’, ’рубец’, якое з ням.Fleck ’кавалак, лап ка, пляма’, Flecke ’вантробы (страва)’ < с.-в.-ням.vlec, vlecke ’кавалак’ (Банькоўскі, 1, 374). Сюды ж, магчыма, у выніку пераносу значэння з цэлага на частку, пляла ’слізь у кішках ці коўбіку жывёл, якая абдзіраецца нажом пры шлямаванні’ (брагін, Шатал.), ці пад уплывам плялі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імігра́цыя
(п.-лац. immigratio = перасяленне)
1) уезд у якую-н. краіну на пастаяннае жыхарства грамадзян іншай дзяржавы (параўн.міграцыя 1, эміграцыя 1);
2) перасяленне жывёл з іх радзімы ў іншую вобласць (параўн.міграцыя 2).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дзі́кі, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).
Дзікія плямёны.
Дзікая яблыня.
Дзікая качка.
2. Незаселены, неабжыты.
Д. кут.
3. Неўтаймаваны, шалёны.
У душы яго кіпеў д. гнеў.
4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.
Д. крык.
Дзікая расправа.
Дзікае забойства.
5.перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.
6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).
Дзікая арцель.
Д. пляж.
○
Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.
|| наз.дзі́касць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тып, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.
Трактар новага тыпу.
Т. гаспадаркі.
2. -у. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спец.).
Т. членістаногіх.
3. -у. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.
Славянскі т. твару.
4. -у. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.
Т. літаратурнага героя.
5. -а. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).
Гэты т. выдаваў сябе за журналіста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ціск, -у, м.
1.гл. ціснуць.
2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).
Ц. паветра.
Ц. пары на сценкі катла.
3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).
Праверыць ц.
4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).
Ад ціску баліць галава.
5.перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.
Эканамічны ц.
○Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міметы́зм
(ад гр. mimetes = пераймальнік)
від мімікрыі, які заключаецца ў прыпадабненні з мэтай самааховы знешняга выгляду або паводзін некаторых жывёл да іншых жывёл, забяспечаных абарончымі сродкамі ад ворагаў (напр. падабенства зязюлі да ястраба).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
злуча́цца
1. sich verbínden*, sich in Verdíndung sétzen; sich veréinigen (аб’яднацца);
злуча́цца праз тэлефо́н sich telefónisch in Verdíndung sétzen;
2. (пражывёл) gepáart wérden;
3.хім. sich verbínden*, éine Verbíndung éingehen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЯЛКО́ВЫЯ КАРМЫ́,
кармы расліннага і жывёльнага паходжання з вял. колькасцю пратэіну. Асн. крыніца пратэіну для большасці с.-г.жывёл — раслінныя кармы: зялёная трава, сена, збожжа і збожжапрадукты, макуха, шроты і інш. Сярод зялёных кармоў найб. сырога пратэіну ў маладой траве бабовых — у канюшыне, кармавым бобе; багатыя пратэінам таксама зерне бабовых культур (гарох, віка, боб, соя), макуха, шроты, піўныя, пякарскія і кармавыя дрожджы, мясная і рыбная мука, сухая кроў (ад 200 да 600 г на 1 кармавую адзінку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Анатоль Пятровіч) (13.10.1834, Ніжнедзявіцкі пав. Варонежскай губ. — 28.3.1896),
рускі антраполаг, заолаг, грамадскі дзеяч. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1890), праф. Маскоўскага ун-та (1867). Па яго ініцыятыве заснаваны Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1864), Т-ва акліматызацыі жывёл і раслін, арганізаваны этнаграфічная (1867), політэхнічная (1872) і антрапалагічная (1879) выстаўкі, на базе якіх заснаваны політэхнічны і антрапалагічны музеі. Першы ў гісторыі навукі адзначыў, што з цягам часу прыкметы антрапал. тыпаў чалавека мяняюцца.