ДЗЯЧЭ́НКА (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 8.9.1942, г.п. Дзяражня Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Д тэхн. н. (1996). Скончыў Растоўскі-на-Доне ін-т с.-г. машынабудавання (1964). З 1972 на Зах. дзярж. машынавыпрабавальнай станцыі (пас. Прывольны Мінскага р-на). З 1975 у Ін-це надзейнасці машын АН Беларусі. Навук. працы па дынаміцы, надзейнасці і паскораных выпрабаваннях трактароў і с.-г. машын. Распрацаваў тэхн. прылады для гашэння хістанняў у элементах канструкцый с.-г. тэхнікі.

Тв.:

Комплексная механизация кормопроизводства. М., 1987 (у сааўт.);

Ускоренные испытания изделий машиностроения. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 6, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ЛЬНЫЯ АДЗІ́НКІ,

складаюць вызначаную частку (долю) ад устаноўленай адзінкі фізічнай велічыні. У Міжнар. сістэме адзінак (СІ) уведзены наступныя прыстаўкі для ўтварэння найменняў Д.а. (гл. табл.).

Напр., 10 ​3 м = 1 мм (міліметр), 10​−6 Дж = 1 мкДж (мікраджоўль), 10​−12 с = 1 пс (пікасекунда), 10​−18 Кл = 1 аКл (атакулон). Гл. таксама Кратныя адзінкі.

Дольнасць Прыстаўка Абазначэнне
бел. міжнар.
10​−1 дэцы д d
10​−2 санты с c
10​−3 мілі м m
10​−6 мікра мк μ
10​−9 нана н n
10​−12 піка п p
10​−15 фемта ф f
10​−18 ата а a

т. 6, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́РСКІ (Барыс Мікалаевіч) (н. 3.9.1934, Мінск),

бел. геолаг. Д геолага-мінералаг. н. (1974), праф. (1976). Скончыў БДУ (1957). З 1957 ва Упраўленні геалогіі, з 1967 у Мінскім пед. ун-це. Працы па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі. Даследаваў ніжне- і сярэднеантрапагенавыя адклады, рэканструяваў этапы развіцця прыроды ў антрапагене на тэр. Беларусі, даследаваў будову антрапагенавых адкладаў бас. Сажа. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Тв.:

Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);

Нижний и средний антропоген Белоруссии. Мн., 1974;

Общая геология. Мн., 1976 (разам з Г.​У.​Гурскім);

Историческая геология с элементами палеонтологии. Мн., 1979.

т. 5, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́РСКІ (Леанід Ільіч) (н. 10.1.1936, Мінск),

бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела і мікраэлектронікі. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д тэхн. н. (1973), праф. (1978). Сын І.Д.Гурскага. Скончыў БПІ (1959). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1993 у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Беларусі (БелВАК). Навук. працы па фізіцы металаў, паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, распрацоўцы тэхналогіі вытв-сці вял. інтэгральных мікрасхем. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

Структура, топология и свойства пленочных резисторов. Мн., 1987 (у сааўт.);

Интеллектуальные системы автоматизированного проектирования больших и сверхбольших интегральных микросхем. М., 1988 (у сааўт.);

Проектирование микросхем. Мн., 1991.

Л.І.Гурскі.

т. 5, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУСА́К (Мікалай Адамавіч) (н. 7.1.1940, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1988). Брат А.А.Гусака. Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі, з 1987 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1989 праф.). Навук. працы па электраоптыцы і фізіцы паўправаднікоў. Распрацаваў электрааптычныя лінзы з аптычнай сілай, залежнай ад знешняга эл. поля, і электрааптычныя дыфлектары для адхілення лазернага пучка.

Тв.:

Релаксация заряда в анизотропном полупроводнике в квадрупольном электрическом поле // Ковариантные методы в теоретической физике. Оптика и акустика. Мн., 1986.

т. 5, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́СЕВА (Іна Сяргееўна) (н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан),

бел. вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д біял. н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкі ін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.

Тв.:

Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;

Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.​І.​Мікулічам);

Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа).

т. 5, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУ́ШАК (Тамара Сцяпанаўна) (н. 3.1.1927, г. Луганск, Украіна),

бел. мовазнавец-германіст. Д філал. н. (1991), праф. (1992). Скончыла 1-ы Маскоўскі пед. ін-т замежных моў (1954). З 1961 у Арэнбургскім пед. ін-це, з 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1965—77 заг. кафедры). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі германскіх моў, распрацоўвае праблемы функцыянальнага плана ням. і часткова англ. моў. Аўтар працы: «Функцыянальная стылістыка нямецкай мовы» (1981), а таксама арт. «Стан і асноўныя напрамкі лінгвастылістычнай праблематыкі ў мовазнаўстве Беларусі» (1979), «Моўная намінацыя і грамадска-культурны працэс» (1991) і інш.

т. 5, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРАСІМО́ВІЧ (Георгій Ігнатавіч) (н. 18.1.1930, в. Новы Двор Мінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1975), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1956) і з 1959 працуе ў гэтым ін-це (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па метадах кансерватыўнага лячэння дабраякасных пухлін, хірург. лячэнні анамалій развіцця жаночых палавых органаў, прафілактыцы і лячэнні гнойна-запаленчых ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі.

Тв.:

Советы врача молодоженам. 2 изд. Мн., 1986;

Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з К.​І.​Малевічам, П.​С.​Русакевічам).

т. 5, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖБАНКО́Ў (Расціслаў Георгіевіч) (н. 30.10.1930, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1954). З 1959 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі вугляводаў, бялкоў, прыродных і сінт. палімераў. Даследаваў і сістэматызаваў спектральныя характарыстыкі асн. стэрэаізамерных форм вугляводаў, выявіў асн. тыпы канфармацыі монацукрыдаў і іх палімераў, распрацаваў комплекс спектраскапічных метадаў тонкага структурнага аналізу розных відаў палімераў.

Тв.:

Физика целлюлозы и ее производных. Мн., 1983 (разам з П.​В.​Казловым);

Внутри- и межмолекулярные взаимодействия в углеводах. Мн., 1988 (разам з В.​П.​Пановым).

т. 6, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫЛІБЕ́Р ((Gilibert) Жан Эмануэль) (21.6.1741, г. Ліён, Францыя — 2.9.1814),

французскі і бел. натураліст, хірург і анатам. Д медыцыны (1763). Скончыў ун-т у г. Манпелье і працаваў у Ліёнскім калежы (1763—74). У 1775—81 арганізаваў і кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэміяй. Заснавальнік акушэрскай і вет. школ у Гродне, клінічнага шпіталя (1775—81), бат. сада. У 1781—83 праф. натуральнай гісторыі мед. ф-та Гал. школы ВКЛ (пазней Віленскі ун-т), дзе заснаваў бат. сад. З 1783 у Францыі. Навук. працы па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах.

Ж.Э.Жылібер.

т. 6, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)