прапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прапёр, ‑перла; заг. прапры; зак.
Разм.
1. каго-што. Пранесці, працягнуць што‑н. цяжкае, вялікае. Праперці мех бульбы.
2. што. Прайсці хутка, праехаць значную адлегласць. Праперці пешшу дзесяць кіламетраў.
3. каго. Груб. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. Яму [Бабру] прыйшлося надта крута: Яго з работы Леў прапёр. Валасевіч. // Гонячыся за кім‑н., прагнаць яго куды‑н. Насця Сурага выламала з плота доўгі прут і праперла Маню аж за сяло. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.
Прымусіць прывыкнуць, прызвычаіцца да каго‑, чаго‑н. [Каня] усё-ткі Нічыпар прывучыў, быў не такі хлопец, каб адступіцца. Мележ. Употай ад маці Ліда прывучыла карову да ярма. Паслядовіч. // Выпрацаваць якую‑н. звычку, навык да пэўнай работы, занятку і пад. Прывучыць да працы. Прывучыць да цярплівасці. □ Паляўнічыя прывучылі .. [сабачку] не псаваць здабычу, а цэлай прыносіць у рукі. Лынькоў. Змалку прывучыў .. [Сёмку] бацька хадзіць каля зямлі, любіць яе і даглядаць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.
1. Злучыць з чым‑н., дадаць да чаго‑н. Прылучыць да кампаніі. □ [Паніч:] Мне гэту сялібу трэба прылучыць да двара. Купала. // Уключыць у склад чаго‑н. (якога‑н. населенага пункта, дзяржавы). Прылучыць новы раён да горада.
2. да чаго. Пазнаёміць з чым‑н., увесці ў што‑н., далучыць да чаго‑н. Упоцемку, не запальваючы святла, хлопцы спрачаюцца, прыкідваюць, каго са знаёмых людзей можна прылучыць да патайной работы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
своеасаблі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адметныя ўласцівасці, якасці, прыметы; не падобны на іншых, незвычайны, арыгінальны. Своеасаблівы почырк. Своеасаблівы характар. □ Заняпалыя вочы надавалі.. [агенту] своеасаблівы адменны выгляд. Лынькоў. Замест снегу, якога чакалі з своеасаблівай сялянскай тугою, заходні вецер прыгнаў дождж. Шамякін.
2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі напамінае што‑н. Галіны [кустоў] спляліся ўгары, утварылі своеасаблівы тунель. Гамолка. Своеасаблівымі цэнтрамі выхаваўчай работы сталі школьныя ленінскія музеі, залы і пакоі, якіх у рэспубліцы больш за 3,5 тысячы. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склі́каць, склі́чу, склі́чаш, склі́ча; зак., каго-што.
1. Паклікаць, запрасіць куды‑н. (усіх, многіх); паклікаўшы, сабраць дзе‑н. (усіх, многіх). З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей. Лынькоў.
2. Сабраць удзельнікаў (якога‑н. сходу, парады, калегіяльнага органа і пад.) для работы, дзейнасці. Склікаць канферэнцыю. □ Вярнуўшыся, Курловіч склікаў праўленне і ўсё калгаснае начальства. Дуброўскі. Пазнаёміўшыся са справаю, Сямён Пятровіч склікаў падрыхтоўчае пасяджэнне суда. Капусцін.
скліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да склі́каць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спорту, звязаны з ім. Спартыўнае спаборніцтва. Спартыўныя гульні. □ Сёння мы слухалі пытанне аб пастаноўцы спартыўнай работы ў калгасах раёна. Пянкрат. // Прызначаны для заняткаў спортам. Спартыўная пляцоўка. Спартыўная форма. □ Скуратаў быў ужо не ў белым гарнітуры, а ў шэрым спартыўным касцюме. Шашкоў. Пры клубе павінна быць і спартыўная зала. Лыжы, гарнітуры, валейбольная сетка, мячы. Ваданосаў.
2. Разм. Які мае якасці, знешні выгляд спартсмена. Спартыўны хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стара́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны, руплівы. Старанны вучань. □ Адразу ж пацяплеў блакіт: Хвалю Вясны ўпартасць і людзей старанных, Якія будзяць раніцай зямлю І славяць мір у песнях палымяных. Калачынскі. У школьным гуртку юных тэхнікаў Андрэй быў самы старанны, ніхто не мог зрабіць такой мадэлі, як ён. Чарнышэвіч. // Які выражае стараннасць, сведчыць аб ёй. Старанная падрыхтоўка. □ На кавалку бляхі нечай стараннай рукой .. былі выпісаны акуратныя словы: «Калгас «Ленінскі шлях». Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філігра́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да філіграні; выкананы ў выглядзе філіграні (у 1 знач.). Пільц узяў дзверы на ключ, выняў з шафы і паставіў на круглы філіграннае работы столік каля канапы пляшку французскага каньяку і дзве маленькія чарачкі. Васілёнак.
2. перан. Вельмі дакладны, да самых дробязей прадуманы, старанна і тонка выкананы. Артысты могуць здзіўляць, захапляць сваёй дасканалай тэхнікай, філігранным майстэрствам. Сабалеўскі.
3. Такі, на якім маецца філігрань (у 2 знач.). Філігранная папера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкл, ‑а, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый. «ЛіМ».
2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы. «Полымя».
3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла. «Звязда».
[Ад грэч. kýklos — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
польщённый усце́шаны, паце́шаны; (удовлетворённый чем-л. лестным) задаво́лены;
я польщён его́ приглаше́нием я ўсце́шаны (задаво́лены) яго́ запрашэ́ннем;
он польщён э́той оце́нкой его́ рабо́ты ён задаво́лены (усце́шаны) гэ́тай ацэ́нкай яго́ пра́цы;
польщённый предложе́нием, он согласи́лся на все усло́вия усце́шаны прапано́вай, ён згадзі́ўся на ўсе ўмо́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)