АСТАПО́ВІЧ (Наталля Іванаўна) (н. 14.4.1940, г. Орша),

бел. мікрабіёлаг. Д біял. н. (1989). Скончыла БДУ (1962). З 1962 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі, з 1989 нам. дырэктара. Навук. працы па сакрэцыі і мадыфікацыі экспартных ферментных бялкоў у мікраміцэтах, стварэнні мікробных прэпаратаў на аснове біфіда- і малочнакіслых бактэрый. Сфармулявала канцэпцыю наяўнасці рэгулятарнага механізма, які дзейнічае на постсакраторным узроўні і звязаны з неабарачальнай дэградацыяй пазаклетачнага бялку.

Тв.:

Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки Мн., 1979;

Секреция ферментов у микроорганизмов. М., 1984 (разам з А.​М.​Безбародавым);

Биотехнология микробных ферментов. Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 2, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ УНІВЕРСІТЭ́Т ТРА́НСПАРТУ.

Засн. ў 1953 у Гомелі як Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту, з 1993 ун-т. У 1995/96 навуч. г. ф-ты: агульнаінжынерны транспартны, агульнаінжынерны будаўнічы, кіравання працэсамі перавозак, механічны, электратэхн., будаўнічы, прамысл. і грамадз. буд-ва, гуманітарны, прафес. арыентацыі і дауніверсітэцкай падрыхтоўкі (у яго складзе вучэбна-прафарыентацыйны цэнтр, ліцэй, школа-гімназія, падрыхтоўчыя курсы). Аспірантура з 1954. Пры ун-це 7 н.-д. лабараторый, ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў трансп. комплексу Рэспублікі Беларусь, навуч.-кансультацыйныя пункты ў Мінску, Брэсце, Віцебску. Выдае газ.-штотыднёвік «Вести БелГУТа».

Будынак Беларускага універсітэта транспарту.

т. 2, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЫ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 25.10.1947, в. Рафалаў Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне оптыкі. Д фіз.-матэм. н. (1992), праф. (1994). Скончыў Гомельскі пед. Ін-т (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па лінейнай і нелінейнай крышталяоптыцы, акустаоптыцы. Развіў тэорыю акустааптычнага ўзаемадзеяння ў крышталях са складанай анізатрапіяй. Прапанаваў новы прынцып узмацнення ультрагукавых хваляў.

Тв.:

Воздействие электрического поля на акустическую активность кристаллов // Кристаллография. 1980. Т. 25, вып. 5;

Влияние фазового сдвига фоторефрактивных решеток на пространственные солитоны (разам з М.​А.​Хіло) // Письма в журнал технической физики. 1994. Т. 20, вып. 18.

т. 3, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНЯДЗІ́КТАЎ (Барыс Андрэевіч) (н. 15.7.1918, в.Суніева Перавозскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),

псіхолаг і педагог. Д псіхал. н. (1976), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1945 выкладаў у Горкаўскім ун-це. З 1974 у Мінскім ін-це замежных моў, з 1980 праф. кафедры псіхалогіі Бел. пед. ун-та імя М.​Танка. Даследуе праблемы псіхалогіі вуснай мовы, навуч. і выхаваўчага працэсу ў вышэйшай школе.

Тв.:

Психология овладения иностранным языком. Мн., 1974;

Психологические основы воспитывающего обучения в вузе. Мн., 1977;

Психология обучения и воспитания в высшей школе. Мн., 1983 (разам з С.​Б.​Бенядзіктавым).

т. 3, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЛЕНКА (Соф’я Уладзіміраўна) (н. 17.7.1924, г. Варонеж, Расія),

бел. вучоны ў галіне фітапаталогіі, мікалогіі і аховы раслін. Д біял. н. (1975), праф. (1991). Скончыла Варонежскі ун-т (1947). У 1960—96 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хвароб інтрадукаваных раслін, рэгуляцыі фітапаталагічнай сітуацыі ў штучных фітацэнозах, біятэхналагічных праблемах.

Тв.:

Указатель возбудителей болезней цветочно-декоративных растений. Вып. 7. Л., 1980 (разам з Г.​А.​Дзьякавай);

Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Мн., 1988 (разам з А.​І.​Блінцовым, Н.​А.​Панько);

Болезни и вредители клюквы крупноплодной. Мн., 1996 (разам з С.​У.​Бугам).

т. 5, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́НБЕРГ (Анатоль Саламонавіч) (н. 14.2.1934, Мінск),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д тэхн. н. (1981), праф. (1989). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў БПІ (1956) і ленінградскі Паўн.-Зах. завочны політэхн. ін-т (1961). З 1963 у Цэнтр. НДІ арганізацыі і тэхнал. кіравання, з 1992 у Акадэміі кіравання. Навук. працы па тэорыі складаных камп’ютэрных сістэм кіравання і праектавання. Распрацаваў тэарэт. асновы, мадэлі і метады аўтаматызаванага кіравання буйнымі прамысл. аб’ектамі. Дзярж. прэмія СССР 1984.

Тв.:

Основы построения систем проектирования АСУП. М., 1983;

Элементы компьютерных информационных технологий. Мн., 1996 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 5, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУДЗЯ́К (Аляксандр Іванавіч) (н. 23.9.1949, г. Канатоп, Украіна),

бел. вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі высокага ціску. Д тэхн. н. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1973). З 1978 у БПА Навук. даследаванні па праектаванні апаратаў высокага ціску і распрацоўцы тэхнал. працэсаў атрымання штучных алмазаў, кубічнага нітрыду бору і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.

Тв.:

К вопросу об оптимизации конфигурации камер высокого давления (разам з Г.​М.​Ждановічам) // Порошковая металлургия. Мн., 1982. Вып. 6. Исследование возможности увеличения стойкости пресс-форм высокого давления (у сааўт.) // Техника и технология высоких давлений. Мн., 1990.

т. 6, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́ЛАЎ (Андрэй Васілевіч) (н. 21.10.1924, С.-Пецярбург),

бел. вучоны-юрыст. Д юрыд. н. (1964), праф. (1966). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд. ін-т (1949). З 1944 следчы пракуратуры Ленінграда. У 1954—58 выкладчык Ленінградскага ун-та. З 1958 у БДУ, у 1966—89 заг. кафедры крыміналістыкі, з 1989 выкладчык гэтай кафедры. Даследуе праблемы тэорыі суд. доказаў і метадалогіі крыміналістыкі, суд. псіхалогіі, суд. экспертыз, навук. арганізацыі дзейнасці следчых органаў. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка па крыміналістыцы (1996).

Тв.:

Судебная психология. 2 изд. Мн., 1975;

Тактические операции при расследовании преступлений. Мн., 1979;

Основы расследования преступлений, совершенных должностными лицами. Мн., 1985.

т. 6, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАГА́РАЎ (Барыс Міхайлавіч) (н. 21.11.1943, в. Чырвоны Бераг Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1968 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фотахіміі біямалекул, у т. л. хларафілу і гему крыві. Даследаваў фотафіз. і фотахім. працэсы з удзелам малекулярнага кіслароду, механізм і дынаміку аксігенацыі гемаглабіну.

Тв.:

Пикосекундная динамика размена энергии электронного возбуждения в металлопорфиринах (разам з У.​С.​Чырвоным, Г.​П.​Гурыновічам) // Лазерная пикосекундная спектроскопия и фотохимия биомолекул. М., 1987.

т. 6, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЁЕВА (Вера Паўлаўна) (н. 10.8.1926. в. Горкі Цвярской вобл., Расія),

бел. фізіёлаг раслін. Д біял. н. (1974), праф. (1990). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1949). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фізіёлага-біяхім. асноў накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў).

Тв.:

Физиология устойчивости сортов растений к гербицидам и ретардантам. Мн., 1976 (разам з З.​І.​Шэлег);

Ретарданты — регуляторы роста растений. Мн., 1980;

Избирательное действие химических регуляторов роста на растения: Физиол. основы. МН., 1988 (разам з З.​І.​Шэлег і Н.​В.​Санько).

т. 6, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)