вы́мерзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мерз, -зла; зак.

Загінуць ад марозу, холаду (пра расліннасць, насякомых).

Рунь вымерзла.

|| незак. вымярза́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; бух, бу́хла; незак.

Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць.

Ад сырасці дзверы б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяспе́чны, -ая, -ае.

1. Якому не пагражае небяспека.

Бяспечнае месца.

Б. пераход.

2. Які не прыносіць шкоды.

Б. сродак.

|| наз. бяспе́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́льмі, прысл.

Надта, у вялікай ступені.

В. цікавая кніга.

Было в. горача.

Не в. (што) (не зусім добры, так сабе; разм.). В. добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абро́к², -у, м.

Корм для коней, звычайна авёс.

Не даўшы аброку, не бі кіем па боку (прыказка).

|| прым. абро́чны, -ая, -ае.

Аброчная торба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зя́бнуць, -ну, -неш, -не; зяб, -бла; -ні; незак.

Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад.

Рукі зябнуць.

|| зак. азя́бнуць, -ну, -неш, -не; азя́б, -бла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -со́х, -хла; зак.

Падсохшы, прыстаць да чаго-н.

Гліна прысохла да колаў.

|| незак. прысыха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недзялі́мы, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца падзелу, цэласны.

Н. фонд.

2. Які не дзеліцца без астатку.

Н. лік.

|| наз. недзялі́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незапля́млены, -ая, -ае.

1. Які не мае плям, чысты.

Незаплямленая вопратка.

2. перан. Неабясслаўлены, нічым не зганьбаваны.

Незаплямленая рэпутацыя.

|| наз. незапля́мленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непача́ты, -ая, -ае.

Такі, якога яшчэ не пачыналі, за які яшчэ не браліся; цэлы.

Непачатая буханка.

◊

Непачаты край (работы, спраў; разм.) — вельмі многа.