У Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Мілаславічы. Створана на р. Іпуць у 1981. Пл. 1,43 км², даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 2,6 м, аб’ём вады 1,8 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,6 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХРА́Б (араб. свяцілішча),
малітоўная ніша ў мячэці. Змяшчаецца ў сцяне, звернутай да Меккі (у ранніх мячэцях — да Іерусаліма). Бываюць у плане паўкруглыя, шматгранныя, радзей прамавугольныя. У завяршэнні — паўкупал, аздоблены арнаментальнай разьбой, інкрустацыяй, размалёўкай. У некат. мячэцях М. можа быць некалькі.
Міхраб (злева) і мінбар мячэці ў г.п. Іўе Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛЫНО́К,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Мазыр—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ельск, 170 км ад Гомеля. 352 ж., 132 двары (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЕ́ЛЛЕ,
вёска ў Валожынскім с/с Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Шаркаўшчына—Міёры. Цэнтр калгаса. За 4 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шаркаўшчына, 222 км ад Віцебска. 310 ж., 115 двароў (1999). Пач. школа, клуб, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́НКА,
вёска ў Плоскаўскім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл.Цэнтр. саўгаса. За 17 км на З ад г. Талачын, 124 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Слаўнае. 228 ж., 86 двароў (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Каля вёскі курганныя могільнікі (11—13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЛЯ́НКА, Нароўля,
рака ў Мазырскім і Нараўлянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 124 км². Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Міхалкі Мазырскага р-на. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 3 км каналізаванае. Пры ўпадзенні Н. ў Прыпяць г. Нароўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
стаянка позняга бронзавага веку каля в. Нача Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Знаходзіцца сярод затарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача на дзюне. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і заштрыхаваная пласкадонная кераміка. Датуецца 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. У пач. 20 ст. тут быў раскапаны і могільнік жал. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖКАВА,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Нежкава. Створана ў 1989 на р. Парасіца. Пл. 0,5 км², даўж. 3,6 км, найб.шыр. 180 м, найб.глыб. 6 м, аб’ём вады 1,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЗЬКІ,
вёска ў Забычанскім с/с Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 9 км на Пн ад г. Касцюковічы, 155 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Камунары. 359 ж., 133 двары (2000). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАПАЛЕ́СКІ,
пасёлак у Салігорскім р-не Мінскай вобл.Засн. ў 1971. Цэнтр Капацэвіцкага с/с і калгаса. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 153 км ад Мінска. 958 ж., 329 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай.